Мерапрыемствы

“Эўрыка! – адкрываем творчасць Ядвігіна Ш.” (літаратурныя чытанні, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры, нястомнаму волату адраджэння першай чвэрці 20-га стагоддзя, нашаніўцу,  пачынальніку многіх жанраў беларускай літаратуры, выбітнаму дзеячу беларускай культуры  Лявіцкаму Антону Іванавічу, які пісаў, у асноўным, пад псеўданімам Ядвігін Ш).​

“Гонар маем за абаронцаў Айчыны” (пад такой назвай 20.02.2024 у 11.00 літаратурны клуб “Ветліца” і ваенная кафедра правялі творчую вечарыну, прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь).

“Роднай моваю замілаванне” (літаратурныя чытанні, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, праведзеныя літаратурным клубам “Ветліца” і бібліятэкай).

“Напісанае застанецца” (пад такім дэвізам 19.03.24 г. прайшла вечарына-прэзетацыя літаратурна-мастацкага альманаха “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць), выпуск 11: БДТУ, 2024. – 247 с.)

“Музыкай слова напоўнім прастору” (пад такім дэвізам 21.03.24 г. прайшлі літаратурныя чытанні, прысвечаныя Міжнароднаму дню паэзіі).

“Моим стихам… настанет свой черед”, да 130-годдзя Марыны Цвятаевай.

“Паэтаў у Беларусі болей, чым бяроз” (пад такой назвай 29.03.23 у актавай зале БДТУ у 14.40 пачалася ўрачыстая  вечарына, прысвечаная 25-годдзю літаратурнага клуба “Ветліца”).

Літаратурны клуб “Ветліца” на ХХ рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі

«АКАВІТА» Ў АШМЯНАХ: ВЫСТУПЛЕННЕ, ПРАФАРЫЕНТАЦЫЯ, АПЛАДЫСМЕНТЫ…

16 10.23 г. у 11.30 у кабінеце літаратурнага клуба прагучалі літаратурна-музыкальныя кампазіцыі “Покрыў нясуць у нябёсах мама і Маці Божая”, прысвечаная Дню маці, а 19.10.23 г. —  “Ода бацькам”, прысвечаная Дню бацькі.​​

“Поэт, романтик и просто человек” (акцыя:”Чытаем разам!”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння папулярнага рускага савецкага паэта і празаіка Эдуарда Асадава)

Лекцыя-гутарка “Беларускае адраджэнне 19ст. у еўрапейскім кантэксце”

Удзел літаратурнага клуба “Ветліца” ў міжвузаўскім паэтычным форуме

Конкурс чытальнікаў вершаў “Мой родны кут, як ты мне мілы” ( літаратурны клуб “Ветліца” 08.12.23 г. прыняў удзел у творчай гасцёўні “Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур”. Гэта мерапрыемства рэспубліканскага маштабу праводзіў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы).

“Шчырыя словы ад сэрца да сэрца”… (пад такой назвай літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць прэзентацыі і майстар-класы з мэтай прыцягнення студэнтаў-першакурснікаў усіх факультэтаў да працы ў творчым калектыве).

“Жыццёвымі сцежкамі МАКСІМА ГАРЭЦКАГА” (1893 – 1938) (акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння ўнікальнага таленавітага беларускага пісьменніка, класіка беларускай літаратуры, чалавека з пакручастым трагічным лёсам).

“Радкі любові і кахання” (пад такой назвай 1.02.2021 г. адбылося пасяджэнне літаратурнага клуба “Ветліца”, прысвечанае Дню закаханых)​

“Ушануем памяць змагароў за Перамогу” (пад такім дэвізам  04.02.2021 г. адбылося пасяджэнне літаратурнага клуба “Ветліца” з удзельнікамі Праекта “Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны БДТУ”)

Пасяджэнне літаратурнага клуба “Ветліца”, прысвечанае Дню закаханых

“Не аслабеюць рукі-крылы каханне нашае трымаць”…(пад такой назвай 15 лютага 2021 года ў 19.30 адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню закаханых)

“Адкрываю, як свет нанова беларускае роднае слова” (літаратурныя чытанні, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, якія праходзілі  ў Скарынаўскай зале)

Іван Шамякін – чалавек-эпоха (акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, якога называюць мастацкім летапісцам нашай сучаснасці)

Удзел у ХІХ рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі ў рамках Года нацыянальнага адзінства

Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Яны змагаліся за Радзіму” (па выніках праекта “Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны БДТУ”)

ХІХ рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі ў рамках Года нацыянальнага адзінства

“Боль праз гады” (пад такой назвай 22 чэрвеня 2021 года літаратурны клуб “Ветліца” і бібліятэка БДТУ правялі мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны)

Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць акцыю: “Чытаем разам!” пад назвай “Слаўся наш БДТУ”

“Мовы беларускай абаронца” (пад такой назвай 6 кастрычніка 2021 г. у кабінеце літаратурнага клуба “Ветліца” адбылася  Акцыя: ”Чытаем разам!”, прысвечаная 85-годдзю слыннага беларускага паэта Генадзя Бураўкіна (1936 — 2014))

Літаратурна-музычная вечарына «Жизнь длиною в песню» прысвечаная 125-годдзю Сяргея Ясеніна

«Восеньскія матывы» ( пад такой назвай 3 лістапада 2021 г. у кабінеце літаратурнага клуба “Ветліца” адбылася  Акцыя:”Чытаем разам!”)

“Мова, пявучая родная мова, Уладарка нявызнаных скарбаў”…(літаратурны клуб БДТУ “Ветліца” правёў літаратурныя чытанні, прысвечаныя  Дню роднай мовы)

“Мой родны кут, як ты мне мілы …”(Пад такой назвай 25 сакавіка 2020 г. адбыўся творчы конкурс уласных твораў студэнтаў і  рэцытацыя    вершаў беларускіх паэтаў і членаў клуба мінулых гадоў аб радзіме.)

“Паклон вам нізкі, нашы маці”

“Незабыўнаю ласкаю рукі маці мне будуць…”

Літаратурна-музычныя вечарыны, прысвечаныя Дню Маці “Я да матулі сэрцам прытулюся”

Акцыя: “Чытаем разам!” Тэма: “Фальклор часоў Вялікай Айчыннай вайны”

Выстава “90 год БДТУ”

“Бацькаўшчына светлая мая”…(акцыя:”Чытаем разам!”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча)

Літаратурна-музычная сустрэча: Канстанцін Заблоцкі (ІУ ПіМ). Прэзентацыя ўласнага зборніка паэзіі “Груз воспоминаний” і песеннай творчасці.

Прэзентацыя творчасці студэнткі 5 курса факультэта ТАР Данілевіч Вольгі “В отражении снова вижу другую себя”

6 снежня 2018 г. Акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная дню нараджэння Максіма Багдановіча (9 снежня 1891 — 25 мая 1917) “Нязгасная зорка беларускай зямлі”

Акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

Літаратурны клуб “Ветліца” бярэ ўдзел прэзентацыі новага зборніка вершаў “К радости…” госця  літаратурнага клуба Аксаны Гаравенка (дац. кафедры міжнароднай эканомікі БДЭУ).

Прэзентацыя адбудзецца 5.12.2017 г. у 19 гадзін у гасцініцы “Еўропа” на сёмым паверсе. Хто жадае пайсці на прэзентацыю, звяртацца да кіраўніка клуба Савіцкай Н.Я. (аўд.431-4, 408-а-4, тэл.+375 29 606-53-57)

Літаратурны клуб “Ветліца” бярэ ўдзел у наступных мерапрыемствах АРТ-фестываля:

7.12.2017 (чацвер) у 15.40 (аўд.320-4) у рамках рэспубліканскага фестываля творчасці замежных студэнтаў “F. – ART.by” адбудзецца вечарына “Моладзь свету: самабытнасць, салідарнасць супрацоўніцтва”.

Дэвіз фестывалю: “Мой родны кут, як ты мне мілы…”

Удзельнікі: замежныя студэнты, творчыя калектывы  — літаратурны клуб “Ветліца”, вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў “Акавіта”, студэнцкі клуб.

7.12.2017 (чацвер) у фае другога паверха чацвёртага корпуса будзе наладжана выстава творчасці замежных студэнтаў і літаратурнага клуба “Ветліца”.

7.12.2017 (чацвер) у фае другога паверха чацвёртага корпуса на вялікім перапынку будзе наладжаны майстар-клас па каліграфіі (графікі народаў свету).

8.12.2017 г. у 13.15 – 13.50 (аўд.408-а-4) літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць акцыю “Чытаем разам!”, прымеркаваную да дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Запрашаем усіх, хто пажадае, прыняць удзел у мерапрыемствах у якасці ўдзельнікаў або гледачоў….

17 мая 2017 г. Акцыя: ”Чытаем разам вершы Янкі Купалы!”

Акцыя “Чытаем разам” была праведзена 9 снежня ў дзень нараджэння Максіма Багдановіча і прысвечана яго творчасці.

Прагучалі творы М.Багдановіча на беларускай мове і ў перакладах на рускую, англійскую, французскую, іспанскую і арабскую мовы.

Вершы прачыталі  беларускія студэнты — члены літаратурнага клуба-, выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі Савіцкая Н.Я., Жукоўская Т.У. і замежныя навучэнцы  з Сірыі, Лівана, Камеруна і Эквадора.

Алімпіяда па беларускай мове з удзелам членаў літаратурнага клуба была праведзена 16.12.2016  (1ФІТ-9, аўд.427-4).

Дэвіз: “Думкі з розуму ліюцца,

Пачуццё з душы бяжыць”

Максім Багдановіч

План правядзення:  

1. Конкурс чытальнікаў вершаў.

2. Віктарына “Максім Багдановіч: асоба, лёс, творчасць”.

3. Эсэ. Дэвіз: “Мудрэць і харашэць душою” (М.Багдановіч).

Прыкладная тэматыка:

Маё  ўражанне ад падзеі, асобы, кнігі…
Цікавы выпадак з жыцця.
Урокі, што мы выносім з дзяцінства.

Вынікі:

Пераможцы конкурсу чытальнікаў вершаў:

Грузд Вадзім Віктаравіч

Ліхтар Марк Уладзіміравіч

Пятроўскі Мікіта Алегавіч

Канцэртна-прафарыентацыйная праграма вакальнага ансамбля выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДТУ “Акавіта” і літаратурнага клуба “Ветліца” на нарадзе кіраўнікоў устаноў адукацыі Чэрвеньскага раёна

 ДУА “Гімназія № 1 імя .А.Караля г. Чэрвеня”             26.03.2015                             

Вядучыя: Надзея Савіцкая і Уладзімір Куліковіч

Літаратурны клуб “Ветліца

1.Уласны верш чытае Міхаіл Наскавец

“Акавіта”

2.“Куточак зямлі” Муз. і сл. Я. Жабко  2,0

3.“Белая берёза” Муз. А. Елісеенкава   2,5

4.“Вярба” Бел. нар. песня    2,0

5.“Ясная зара” Бел. нар. песня    2,5

Сола

6.”Наша память, как снег” Муз. А. Ляха, сл. М. Вырко

7.“Обелиски” Сл. М. Ясеня, муз Дз. Смольскага

Дуэт  Святлана Маціна і Аляксандр Лях

8. “Не шукай ты мяне”   2,0

Жаночая група

9.“За околицей” Муз. Л. Захлеўнага   2,5

10.“Сіртакі” Грэцкая нар. песня   2,5

11. “Аve Маria” Муз. І.Янкоўскага   2,0

“Акавіта”

12.“Маміна каса” Сл. І. Чарнецкага, муз. В. Хорта  2,0

13.”Гары, касцёр” ” Сл. В. Шымука, муз. Л. Клеванца “  2,5

Мужчынская група  

14.  “Зорка алая” Муз. І. Марозава   3,0

15. “Люба, Люба” Муз. І. Навуменкі   2,5 (або “Ой, зялёная трава”)

Сола

16. Аляксандр Лях  “Іспанскае балеро” Муз. і сл. В. Чыяра  2,0

Дуэт 

17. Іван Сакалоўскі і Аляксандр Лях “Яна-Яначка” Муз. І. Навуменкі

“Акавіта”

18.”Дальняя дорожка” Сл. Вядхоўскай, муз. Сёміна В.В. 2,0

19.”Закружился снег шальной” 2,5

20. “Трава, мая трава…” Рус. нар. песня   3,0

21. “Біе мама” Бел. нар. песня    2,0

22.”Светят звёзды” Сл. Е. Мураўёва, муз. А. Касцюка  2,5

Мастацкі кіраўнік                                                    А. Лях

Акампаніятар                                                           В. Маліноўскі

Кіраўнік-арганізатар                                               Н. Савіцкая

26 сакавіка 2015 г. прафарыентацыйнае мерапрыемства БДТУ.

7 верасня 2014 г. Удзел у святкаванні Дня славянскай пісьменнасці і культуры

Удзел у акцыі “Смутку і жалобы па загінулых у блакадным Ленінградзе”

8 верасня 2014 г. літаратурны клуб “Ветліца” і прафкам БДТУ прынялі ўдзел у акцыі “Смутку і жалобы па загінулых у блакадным Ленінградзе”. З прывітальным словам выступіла кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я., якая ўручыла кветкі старшыні “Саюза блакаднікаў Ленінграда ў Беларусі” Ягадніцынай Марыі Давыдаўне.