Палажэнне

ПАЛАЖЭННЕ

АБ ЛІТАРАТУРНЫМ КЛУБЕ “ВЕТЛІЦА”

 

 

        І. Агульныя палажэнні

 

1.1. Дадзенае Палажэнне аб літаратурным клубе “Ветліца” распрацавана на аснове Палажэння аб навукова-даследчай працы студэнтаў вузаў і шэрага дакументаў аб арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай працы “Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі” (зацверджана 15 ліпеня 2015 № 82), новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка на 2016 – 2020 гады”, Інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Асаблівасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай працы ва ўстановах вышэйшай адукацыі ў 2016/2017 навучальным годзе” і іншых нарматыўных дакументаў.

1.2. Літаратурны клуб ажыццяўляе сваю дзейнасць зыходзячы з дзяржаўнай палітыкі па выяўленні, падтрымцы і развіцці творчага патэнцыялу таленавітай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

 

 

ІІ. АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ

 

 

Мэты і задачы

 

 

2.1. Літаратурны клуб арганізаваны з мэтай развіцця творчай актыўнасці студэнтаў, фарміравання высокамаральнай, усебакова развітай асобы, гатовай дзейнічаць у інтарэсах дзяржавы і народа.

2.2. Асноўнай задачай літаратурнага клуба з’яўляецца выкарыстанне творчага патэнцыялу студэнцтва ў ідэалагічнай, ідэйна-выхаваўчай і мастацка-эстэтычнай працы  ўніверсітэта.

2.3. Дзейнасць літаратурнага клуба арыентавана на выкананне канкрэтных задач па прапагандзе дзяржаўных моў, нацыянальнай культуры, заснаванай на спрадвечных традыцыях.

2.4. Асноўным напрамкам дзейнасці літаратурнага клуба з’яўляецца фарміраванне грамадзянска-патрыятычных, ідэйна-маральных і мастацка-эстэтычных якасцей студэнтаў.

2.5. Сацыялізацыя студэнцкай моладзі праз выступленні са сваімі творамі перад рознымі аўдыторыямі, удзел у конкурсах і канферэнцыях, публікацыі ў альманаху і рэспубліканскіх СМІ.

 

 

ІІІ. Абавязкі ўдзельнікаў літаратурнага клуба.

 

 

Удзельнікі літаратурнага клуба абавязаны:

3.1. Распрацоўваць сумесна з кіраўніцтвам літаратурнага клуба праграму творчай дзейнасці, ажыццяўляць перспектыўнае (на гады) і бягучае (на семестр) планаванне.

3.2. Выбіраць аптымальныя тэхналогіі і формы арганізацыі працы клуба.

3.3. Прыцягваць да ўдзелу ў працы клуба інтэлектуальную эліту беларускага грамадства (пісьменнікаў, крытыкаў, навукоўцаў, мастакоў і інш.), сумесна абмяркоўваць матэрыялы для выдання ў часопісах, альманахах.

3.4. Удзельнічаць у прафарыентацыйнай працы па папулярызацыі БДТУ як вядучай тэхнічнай вну краіны (сярод будучых абітурыентаў).

 

 

  1. IV. Правы кіраўніка літаратурнага клуба.

 

 

Кіраўнік літаратурнага клуба мае права:

 

 

4.1. Арганізаваць дзейнасць клуба для дасягнення вылучаных мэт і задач.

4.2. Рэкамендаваць удзельнікам клуба найбольш прыдатныя формы і метады арганізацыі працы.

4.3. Ствараць умовы для творчай дзейнасці студэнтаў, развіцця паэтычна-літаратурнай творчасці, эстэтычнага густу, індывідуальных інтарэсаў і здольнасцей.

4.4. Далучаць удзельнікаў клуба да правядзення ідэалагічнай і ідэйна-выхаваўчай працы ўніверсітэта.

4.5. Стымуляваць творчую актыўнасць студэнтаў, прадстаўляць іх да ўзнагарод граматамі БДТУ і інш.

4.6. Адбіраць матэрыял для публікацый у літаратурна-мастацкім альманаху AVE (Адраждэнне. Вера. Еднасць) і рэспубліканскіх СМІ.

 

 

Палажэнне разгледжана і ўхвалена на пасяджэнні кафедры беларускай філалогіі, пратакол №7 ад 22.03.18.

 

Прарэктар па выхаваўчай працы — А.Р. Гараноўскі

Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца”, ст.выкл. кафедры беларускай філалогіі — Н.Я. Савіцкая


Начальнік аддзела кадраў — Н.Я. Ніковіч


Начальнік аддзела юрыдычнай работы, 
кантролю і дакументацыйнага забспячэння — А.Л. Топальцаў