Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Яны змагаліся за Радзіму”

П Р А Г Р А М А
студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі
“Яны змагаліся за Радзіму”
(па выніках праекта “Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны БДТУ”)
28.04.21 15.40 – 17.15 аўд.460-4
Праводзіць літаратурны клуб “Ветліца”

“ У чужым нялюдскім землятрусе
Хіба ў нечым мелі мы віну?..
Божа, адвядзі ад Беларусі
Здраду, вераломства і вайну”.
Генадзь Бураўкін “Малітва”.

Абсталяванне: мікрафон, экран, праектар, літаратурна-мастацкія альманахі “АVE”, паэтычны зборнік В.Г.Анціпава “Лебединый крик”, творчыя працы “Гонар за пераможцаў” (матэрыялы сустрэч з Кулажанкам У.А. і Гаўрош М.М.),”Навечно в памяти” (пра супрацоўнікаў бібліятэкі).
Адказная: Савіцкая Н.Я. педагог-арганізатар, кіраўнік літ. клуба “Ветліца”.
Удзельнікі: Чарнушэвіч Р.А., Рыжанкоў І.М., Амяльчук Л.Ф., Конаш Н.А., Знайдзюк С.Б.; студэнты — удзельнікі праекта, члены літаратурнага клуба “Ветліца”; дзеці ветэранаў вайны БДТУ.
Прысутныя: прадстаўнікі адміністрацыі БДТУ,студэнты розных факультэтаў, інтэрнатаў, члены літаратурнага клуба “Ветліца”, члены БРСМ, дзеці і ўнукі ветэранаў вайны БДТУ.

ХОД КАНФЕРЭНЦЫІ

1. Аб’яўленне канферэнцыі, уступнае слова (Савіцкая Н.Я.).
2. Уручэнне Грамат і аб’яўленне падзякі ўдзельнікам Праекта (прарэктар Саковіч А.А.).
3. Выступленне старшыні Савета ветэранаў БДТУ (Чарнушэвіч Р.А.).
4. Выступленне начальніка архіва БДТУ (Конаш Н.А.).
Студэнцкія даклады:
5. “І памяць кніга ажывіць”. (Войчанка Вольга Мікалаеўна, 2 ІЭФ).
6. “Минувших дней живая память” .(Петрусевіч Вераніка Паўлаўна, 2 ТАР).
“На страницах памяти” .(Шпакоўская Крысціна Юр’еўна, 3 ТАР).
7. “В книжной памяти мгновения войны. (Рудовіч Максім Ігаравіч, 2 ТАР).
8. Музычны эцюд “Рэквіем”. Іграе на скрыпцы Дэгіс Ліза (3 ТАР).
9. “Мы этой памяти верны” (Каючкіна Вераніка Сяргееўна, 2 ТАР).
10. “Эхо войны и память сердца” (Асташкевіч Кацярына Уладзіміраўна, 2 ТАР).
11. Успаміны дачкі ветэрана. Прэзентуе Брусянцова Т.П.
12. “Зачем хранить память о ветеранах?” (Качамарава Анастасія Уладзіміраўна, 3 ПіМ).
13. “Гартаючы памяці старонкі” (Шунькоў Данііл, 1 ХТТ, 11 гр.,нав.кір. Знайдзюк С.Б.).
14. “Дизайн проекта “Ветераны Великой Отечественной войны БГДУ”” (Уласенка Дзмітрый Дзмітрыевіч, 4 ПіМ).
15. Заключнае слова (Савіцкая Н.Я.).


Вершы ветэранаў чытаюць:
1.Саламонаў Аляксей Андрэевіч .”Не згубілі цябе ліхалецці”. (Прысвячэнне БДТУ). Цюшкевіч Паліна (1 ПіМ).
2.Новікаў Георгій Іванавіч. “Первый день студента”. Бярозка Дар’я, 3 ХТТ.
3.Кулажанка Уладзімір Андрэевіч. “Дзіцячыя вочы”.
4. Анціпаў Васілій Рыгоравіч. Урывак з лірычнай драмы “Житие”.

Уласныя творы цяперашніх студэнтаў:
1. Чубараў Арсеній (4 ХТТ). Урывак з паэмы “Горнило смерти”.
2. ТТ). Урывак з паэмы “Горнило смерти”.

 


28.04.21 у 15.40 (аўд. 240-4) па выніках выканання праекта “Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны БДТУ” была праведзена студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Яны змагаліся за Радзіму”.

Аб’явіла пачатак канферэнцыі і сказала ўступнае слова кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” і кіраўнік праекта, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі, Савіцкая Н.Я. Яна коратка ахарактарызавала праведзеную працу над праектам, яе актуальнасць у час фэйкавых войнаў, выказала падзяку ўсім удзельнікам праекта.


Прарэктар па вучэбнай рабоце Саковіч А.А.уручыў Граматы БДТУ найбольш актыўным членам клуба і аб’явіў падзяку ўдзельнікам Праекта. Выказаў сваё меркаванне аб навуковай і творчай працы студэнтаў і пажадаў поспехаў у вучобе.


Выступленне старшыні Савета ветэранаў БДТУ Чарнушэвіча Р.А. вызначалася эмацыянальнасцю і ўяўляла міні-справаздачу аб праведзенай працы Савета ветэранаў па ўшанаванні памяці ветэранаў вайны ў БДТУ.


Начальнік архіва БДТУ Конаш Н.А., якая падбірала асабовыя справы ветэранаў у архіве, была прыемна здзіўлена адказнасцю студэнтаў падчас працы над вывучэннем біяграфій ветэранаў, іх добрай самаарганізацыяй, добразычлівымі і сяброўскімі адносімі паміж сабой, узаемадапамогай, патрыятычным настроем і прыйшла да высновы, што будучыня нашай дзяржавы ў надзейных руках.


Затым з дакладамі аб удзеле ў Праекце і сваімі ўражанннямі выступілі 9 студэнтаў.
1. “І памяць кніга ажывіць”. (Войчанка Вольга Мікалаеўна, 2 ІЭФ).
2. “Минувших дней живая память” .(Петрусевіч Вераніка Паўлаўна, 2 ТАР).
3. “На страницах памяти” .(Шпакоўская Крысціна Юр’еўна, 3 ТАР).
4. “В книжной памяти мгновения войны. (Рудовіч Максім Ігаравіч, 2 ТАР).
5. “Мы этой памяти верны” (Каючкіна Вераніка Сяргееўна, 2 ТАР).
6. “Эхо войны и память сердца” (Асташкевіч Кацярына Уладзіміраўна, 2 ТАР).
7. “Зачем хранить память о ветеранах?” (Качамарава Анастасія Уладзіміраўна, 3 ПіМ).
8. “Гартаючы памяці старонкі” (Шунькоў Данііл, 1 ХТТ, 11 гр.,нав.кір. Знайдзюк С.Б. Даклад з прэзентацыяй).
9. “Дизайн проекта “Ветераны Великой Отечественной войны БГДУ”” (Уласенка Дзмітрый Дзмітрыевіч, 4 ПіМ. Даклад з прэзентацыяй). Варта адзначыць, што ўсе студэнцкія даклады былі змястоўныя, і кожны вельмі шчыра выказваў сваю жыццёвую пазіцыю, тое, што найбольш уразіла падчас працы ў Праекце, дзякавалі арганізатарам за магчымасць удзелу ў гэтым Праекце, адзначылі, што спазналі шмат новага, нязведанага пра нашу гісторыю і пра ўніверсітэт, працу і дасягненні нашых выкладчыкаў і
навукоўцаў.


Цікавымі, яркімі і вельмі цёплымі былі ўспаміны дачкі ветэрана Брусянцовай Т.П. пра свайго бацьку Ползіка Паладзія Васільевіча. Ёю таксама была падрыхтавана цікавая прэзентацыя.


У выступленнях гучалі ўспаміны пра некаторых ветэранаў, чые біяграфіі найбольш уразілі даследчыкаў іх жыццёвага шляху. Савіцкая Н.Я. расказала аб працы з ветэранамі — прафесарамі Новікавым Г.І.,Кулажанкам У.А.,Саламонавым А.А., Анціпавым В.Р., паказала публікацыі іх твораў у літаратурна-мастацкім альманаху “AVE” ( Адраджэнне. Вера. Еднасць), паэтычны зборнік Анціпава В.Р. “Лебединый крик». А студэнты Бярозка Дар’я (3 ХТТ), Цюшкевіч Паліна (1 ПіМ) і Шпакоўская Крысціна (3 ТАР)прачыталі вершы гэтых ветэранаў.


Выпускнік факультэта ТАР Рафаловіч Аляксандр напісаў верш-зварот да равесніка часоў Вялікай Айчыннай вайны “Посвящение ровеснику”, а прачытаў яго Шашура Дзмітрый (1 ЛГФ).
У зале знаходзілася шмат студэнтаў і супрацоўнікі ўніверсітэта, якія ўважліва і зацікаўлена слухалі ўсіх выступоўцаў,падтрымлівалі іх апладысментамі, далучаліся да выказаных сэнсаў і эмоцый, ствараючы адзінае энергетычнае поле памяці, жалю, болю, гонару, павагі, радасці за нашых студэнтаў, упэўненасці ў нашым сённяшнім і будучым.