“Ушануем памяць змагароў за Перамогу”
Пад такім дэвізам 04.02.2021 г. адбылося пасяджэнне літаратурнага клуба “Ветліца” з удзельнікамі Праекта “Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны БДТУ”.
Удзельнікі праекта -15 студэнтаў факультэтаў ТАР, ПіМ, ІЭФ, ФІТ, ХТТ- працавалі ў архіве і складалі біяграфіі ветэранаў. На гэтым этапе праца падыходзіць да завяршэння, неабходна ўсё яшчэ раз праверыць, улічыць працу кожнага ў праекце (Каючкіна Вераніка – каардынатар праекта), прыгожа аформіць і падрыхтаваць матэрыял для размяшчэння на сайце і для публікацыі хронікі “Яны змагаліся за Радзіму”(Уласенка Дзмітрый — дызайнер).
Абмеркавалі пытанне аб правядзенні студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Яны змагаліся за Радзіму”, якая будзе падрыхтавана на аснове сабраных матэрыялаў.
Згадзіліся з тым, што працу над праектам неабходна працягваць, каб узяць інтэрв’ю ў сваякоў і калег ветэранаў.
На пасяджэнні прысутнічала начальнік архіва Конаш Надзея Аляксандраўна, якая займалася пошукам асабовых спраў ветэранаў, якія прапаноўвала студэнтам для апрацоўкі і складання біяграфій па вызначаным узоры.
Фота Анастасія Качамарава
Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Н.Я.Савіцкая