Літаратурна-паэтычны конкурс у Тэхналагічным — «Дыялог часу і творчасці»

“Дыялог часу і творчасці”

Літаратурны клуб “ВЕТЛІЦА” ў суполцы з бібліятэкай і студэнцкім гарадком

23 мая 2019 года  (чацвер) у 15.30 у студэнцкай чытальнай зале   правялі

“Літаратурны вечар у Тэхналагічным”. Гэта быў Літаратурна-паэтычны конкурс уласных твораў студэнтаў БДТУ “Дыялог часу і творчасці”.

Конкурс праходзіў у намінацыях :

  • “Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў” (Да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне).
  • “Дыялог часу і творчасці”.

Былі прадстаўлены такія жары і віды літаратурнай творчасці, як паэзія, проза і публіцыстыка (верш, паэтычная пенталогія, аўтарская песня, апавяданне і нарыс).

Кампетэнтнае журы працавала ў наступным складзе: Старшыня: Шчасная Кацярына Дзмітрыеўна, мовазнаўца, к.ф.н., Ін-т мовазнаўства Цэнтра даследаванняў бел.мовы і літ-ры НАН Беларусі.

Члены журы:

  1. Казлякова Тамара Аляксандраўна , русіст, ст.выкл. к-ры бел. філалогіі;
  2. Карпінская Ала Іванаўна, русіст, выхавальнік інтэрната № 5;
  3. Пазняк Валерый Яўгенавіч, паэт, метадыст Нацыянальнага інстытута адукацыі;
  4. Хома Вольга Міронаўна, рэдактар газеты “Тэхнолаг”, прэс-цэнтр.

Перад пачаткам конкурсу начальнік аддзела  выхаваўчай працы Шарко Ірына Аляксандраўна уручыла  Дыпломы пераможцам Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Аўтограф-2018” і “Грані творчасці” , адзначылы высокі творчы патэнцыял нашых студэнтаў і пажадала далейшых поспехаў.

Літаратурна-паэтычны конкурс пачаўся з намінацыі “Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў” (Да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне). Першым прачытаў верш-пенталогію “Вайна” Чубараў Арсеній Раманавіч (ІІ ХТТ). Прадоўжыла тэму вершам пра вайну Басавец Марыя Міхайлаўна (ІІ ЛГФ) і закончыў намінацыю публіцыстычным  выступленнем Рафаловіч Аляксандр  Аляксандравіч (ІІІ ТАР) “Мой прадзед – салдат Перамогі”.

У намінацыі “Дыялог часу і творчасці”  з вершамі выступілі:

  1. Васюкевіч Аляксандра Яўгенаўна (І ТАР) “Цени то, что имеешь”.
  2. Гаруля Аліна Алегаўна (ІУ ТАР) “Звезда в руках”.
  3. Данілевіч Вольга Віктараўна (ІІІ ТАР-8) “Писатель”.
  4. Жураўлёва Алена Сяргееўна (ІІ ТТЛП) “Описывая жизнь свою…”
  5. Заблоцкі Канстанцін Дзмітрыевіч ( ІІ ПіМ) “Я — эгоист”.
  6. Скок Інэса Вітальеўна (ІУ ПіМ) “Ангелы”.
  7. Тарасенка Дзіяна Дмітрыеўна (ІІ ПіМ) “Посвящение”.
  8. Уласенка Дмітрый Дзмітрыевіч (ІІ ПіМ) “Время, когда начинается дождь”.
  9. Цярэнцьеў Станіслаў Леанідавіч (І ХТТ)”Я столько раз был сам с собой”.
  10. Чубараў Арсеній Раманавіч (ІІ ХТТ) “Любовь и ненависть”.

Завяршыла конкурснае выступленне Качамарава Анастасія Уладзіміраўна (І ПіМ) апавяданнем ”Творчество Ван Гога”.

Пакуль журы падлічвала балы і  вызначала пераможцаў паралельна гучала “Музычна-паэтычная хвілінка ( песні пад гітару спявалі Алена Жураўлёва і Станіслаў Цярэнцьеў: дуэты і сола; Станіслаў Цярэнцьеў – аўтарская песня “Столько в мире есть хорошего…”).

Вынікі конкурсу наступныя:

1 месца

Публіцыстыка.  Рафаловіч Аляксандр.( “Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў).

Проза. Качамарава Анастасія. (“Дыялог часу і творчасці” )

Паэзія. Басавец Марыя.( “Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў).

Тарасенка Дзіяна. (“Дыялог часу і творчасці” ).

2 месца

Данілевіч Вольга. (“Дыялог часу і творчасці” ).

Чубараў Арсеній.( “Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў).

Усе члены журы адзначылі шматграннасць творчасці студэнтаў,  якія паказалі свой асаблівы мір пачуццяў, эмоцый, адчуванняў, успрыняццяў навакольнага свету, падзякавалі за тое, што падзяліліся гэтым  з прысутнымі.

Кіраўнік клуба падзякавала ўсім, хто прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні вечарыны, канкурсантаў і прысутных, пажадала поспехаў у творчасці і вучобе, запрасіла падрыхтаваца да новага конкурсу, які мяркуецца правесці ў лістападзе наступнага навучальнага года, звярнуць увагу на на юбілей нашага ўніверсітэта і прысвяціць я 90-годдзю БДТУ свае новыя творы.

Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я., кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца”.

Фота Станевіч Дар’і.