Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць…. «Восеньскія матывы»

(чытаем  вершы членаў клуба розных гадоў)

   Пад такой назвай 3 лістапада 2021 г. у кабінеце літаратурнага клуба “Ветліца” адбылася  Акцыя:”Чытаем разам!” 

   У Акцыі бралі ўдзел наступныя студэнты 1 – 4 курсаў факультэтаў ПіМ. ФІТ, ХТТ, ТАР  Бярозка Дар’я, Маталянец Кацярына, Семянковіч Сяргей, Станкевіч Яраслаў,Хартановіч Аліна, Шынкевіч Міхаіл, Шпакоўская Крысціна, Якоўчык Раман, Януш Ілона.

Мэта акцыі:       

  • пазнаёміць з  дзейнасцю літаратурнага клуба, літаратурнай творчасцю студэнтаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта (пачытаць вершы, надрукаваныя ў дзесяці літаратурна-мастацкіх альманахах “AVE” 2003 – 2020 гадоў);
  • далучыць да эмацыйна-зместавай інфармацыі (узбагаціцца бачаннем нюансаў восеньскіх фарбаў і настрояў, моўным багаццем беларускай і рускай моў, наталіцца прыгажосцю краявідаў, душэўных парываў і  паэтычных радкоў );
  • навучыцца чытаць тэксты на аўдыторыю, пераадольваючы страх, няўпэўненасць, звяртаючы ўвагу на артыкуляцыю, эмацыянальнасць і інш.

   У ходзе мерапрыемства студэнткі азнаёміліся з дзейнасцю клуба “Ветліца”, выданнем літаратурна-мастацкага альманаха, з задавальненнем прачыталі прапанаваныя творы , адзначылі вершы, якія найбольш ураазілі і спадабаліся.