Творчыя сувязi

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт –
Цяньцзіньскі ўніверсітэт замежных моў

Актыўны міжкультурны дыялог паміж Беларуссю і Кітаем адбываецца не толькі ў сферы эканомікі і прамысловасці, але і ў сферы адукацыі, культуры і мастацтва. Універсітэцкая супольнасць абедзвюх краіх садзейнічае плённым навуковым і адукацыйным стасункам. Узаемнае імкненне народаў глыбей даведацца пра сучасную культуру і літаратуру нараджае новыя творчыя і навуковыя кантакты, аб’ядноўвае выкладчыкаў і студэнтаў з розных універсітэтаў, далучаючы нас да сусветнай мастацка-літаратурнай скарбонкі.

У 2017 годзе ў Цяньцзіньскім універсітэце замежных моў (Кітайская Народная Рэспубліка) упершыню ў Кітаі адбыўся набор студэнтаў на спецыяльнасць бакалаўрыяту “беларуская мова”. Адкрыты Цэнтр вывучэння беларускай культуры імя Я.Коласа і кафедра беларускай мовы. Выкладчыкі і выпускнікі ўніверсітэта ўжо працуюць у накірунку міжкультурнага абмену.

Дадзеныя пераклады – гэта прамежкавыя вынікі навуковага даследавання ў межах гранта праектаў філасофскіх і грамадскіх навук горада Цяньцзіня, якія выконваюцца супрацоўнікамі ўніверсітэта. Тэма гранта: «Актуальнасць і перспектыва абмену кітайскай і беларускай літаратуры ў рамках ініцыятывы “Адзін пояс – адзін шлях”», № TJWW17-027. Праекты філасофскіх і грамадскіх навук горада Цяньцзіня з’яўляюцца найважнейшай часткай праектаў філасофскіх і грамадскіх навук КНР. Кантроль за іх выкананнем ажыццяўляе Канцылярыя па планаванні філасофскіх і грамадскіх навук горада Цяньцзіня.