Акцыя: ”Чытаем разам вершы Янкі Купалы!”

17 мая 2017 года праведзена акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная 135-годдзю з дня народзін Янкі Купалы і конкурс чытальнікаў вершаў “Бяссмертнае слова, ты роднае слова”.

Мерапрыемства падрыхтавалі: літаратурны клуб “Ветліца” і бібліятэка БДТУ.

Бібліятэка падрыхтавала выставу кніг Янкі Купалы розных гадоў выдання і ўпрыгожыла чытальную залу.

Члены літаратурнага клуба і запрошаныя госці прачыталі вершы і ўрыўкі з паэм Янкі Купалы (Савіцкая Н.Я. – кіраўнік літаратурнага клуба, Чарнушэвіч Г.А.- выкладчык кафедры бяспекі жыццядзейнасці; студэнты: Скок Інэса – 2ПіМ, Ганчарык Дар’я – 2ТАР, Гаруля Аліна – 2ТАР, Данілевіч Вольга -1ТАР, Андросава Вераніка – 1ПіМ).

Уласны верш, прысвечаны песняру, прачытала выкладчык кафедры беларускай філалогіі Міксюк Р.В.

Уласны пераклад верша Янкі Купалы на арабскую мову зрабіў і прачытаў магістрант з Ірака Хайдэр.

Вершы ў перакладах на рускую і англійскую мовы  прачытала студэнтка Валерыя з Камеруна, якую падрыхтавала выкладчык кафедры беларускай філалогіі Раковіч А.В.

Акрамя вершаў прагучала шмат цікавай інфармацыі з жыцця славутага песняра, была праведзена віктарына.

Пераможцамі конкурсу чытальнікаў вершаў сталі Хайдэр і Міксюк Р.В.

На паэтычнай сустрэчы прысутнічалі беларускія і замежныя навучэнцы з Бангладэша, Туркменістана, Камеруна і Конга, выкладчыкі і супрацоўнікі бібліятэкі  — усяго каля 50 чалавек.