“Радкі любові і кахання”

Пад такой назвай 1.02.2021 г. адбылося пасяджэнне літаратурнага клуба “Ветліца”, прысвечанае Дню закаханых.

Уласныя вершы пра каханне прачыталі Чубараў Арсеній (ХТТ), Цярэнцьеў Станіслаў (ХТТ), Жураўлёва Алена (ЛІС) і Шпакоўская Крысціна ТАР). Янучок Анастасія (ТАР) і Каючкіна Вераніка (ТАР) прачыталі вершы членаў клуба Таццяны Мяняйлавай і Міхаіла Наскаўца, а таксама вершы паэтаў Юліі Віхаравай і Эдуарда Асадава.

Букаса Чадрак з Конга прачытаў верш Вака Жуніёра (аспіранта з Камеруна) на французкай мове “О, жанчына”.  Пераклад гэтага верша на рускую мову прагучаў у выкананні Патрыка Кабулу (Конга). На французкай мове прагучалі вершы пра каханне ў выкананні Окенж-е-Омьа (Конга)  і Тангетенге Ісааса (Конга). Усе кангалезцы слухачы курсаў рускай мовы як замежнай.