“Адкрываю, як свет нанова беларускае роднае слова”
Пад такім дэвізам 19 лютага 2021 года адбыліся літаратурныя чытанні, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, якія праходзілі ў Скарынаўскай зале каля бюста Францыска Скарыны (фае 4-га паверха 4-га корпуса).
Выставы да Дня роднай мовы падрыхтавалі бібліятэка і кафедра беларускай філалогіі.
Праграма літчыткі:
- Уступнае слова пра гісторыю свята (Савіцкая Н.Я.)
- Шпакоўская Кацярына (3 ТАР). Якуб Колас “Мой родны кут…”
- Заблоцкі Канстанцін (4 ПіМ). Верш Анатоля Вярцінскага.
- Жураўлёва Алена (3ЛІС). Верш Івана Муравейкі “Пра сябе”.
- Максім Машкін (1 ТАР). Уласныя хоку.
- Маслава Юлія (2ПіМ). Я. Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві”.
- Чубараў Арсеній (4ХТТ). Максім Багдановіч“Эмігранцкая песня”.
- Чубараў Арсеній (4 ХТТ). Валерый Пазняк “Манголія”.
- Педром Кулаян ( Іран). Нізамі. “Пра каханне” (на фарсі).
- Янучок Анастасія (2 ТАР). Лілія Дзямешка. “Матчына малітва”.
- Турэйка Дзмітрый (3 ХТТ). К. Крапіва. Байка “Жук і Мурашка”.
- Ільяс (Конга). Верш на французскай мове.
- Уласенка Дзмітрый (4 ПіМ). М. Башлакоў “Тры лікі любові”.
- Вучым беларускія скорагаворкі (Савіцкая Н.Я.)
Фота: Осіпава Сафія (1 ПіМ) і Елісеенка Данат (1 ПіМ).
Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Н.Я.Савіцкая