“Шчырыя словы ад сэрца да сэрца”…

Пад такой назвай літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць прэзентацыі і майстар-класы з мэтай прыцягнення студэнтаў-першакурснікаў усіх факультэтаў да працы ў творчым калектыве.

          28.09.23 г. у 14.30. аўд.305-4 адбылася сустрэча ўдзельнікаў літаратурнага клуба “Ветліца” на факультэце тэхналогіі арганічных рэчываў. Адказныя за правядзенне: Савіцкая Н.Я.- кіраўнік клуба, Рыжанкоў М.М. – намеснік дэкана  факультэта ТАР, куратары – Нікіценка А.М.,Заяц Н.І., Зелянкова А.М.,Чыжова А.К. Прысутнічала 120 студэнтаў.

          Кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я. прэзентавала творчасць клуба, потым рэй вялі студэнты. Пазнаёмілі са сваімі вершамі і правялі майстар-клас па дэкламацыі вершаў студэнты Лебядзько Міхаіл (3 ЛГФ) і Клімава Дзіяна (3 ТАР).

        Аўдыторыя вельмі прыхільна паставілася да выступоўцаў, зацікаўлена слухала, задавала пытанні,  некалькі студэнтаў запісаліся ў клуб.

Фота – Гуліцкая Аліна (1ХТіТ).


          17.10.23 г. у 13.20. у аўд.200-3-а адбылася сустрэча ўдзельнікаў літаратурнага клуба “Ветліца” са студэнтамі першага курса факультэта інфармацыйных тэхналогій. Прысутнічалі 140 студэнтаў.

          Кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я. прэзентавала творчасць клуба, які працуе ў БДТУ 26 гадоў. Яна пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі дзейнасці, найбольш знакавымі мерапрыемствамі і конкурсамі, відамі творчасці, выданнем літаратурна-мастацкага альманаха “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць). Пазнаёмілі са сваімі вершамі і правялі майстар-клас па дэкламацыі вершаў студэнты Лебядзько  Міхаіл (3 ЛГФ), Клімава Дзіяна (3 ТАР) і Марценюк Марыя (1 ХТіТ).

        Адказныя за мерапрыемства: Савіцкая Н.Я. – кіраўнік клуба і  Андрухова М.Е.  – намеснік дэкана.

Фота – Казакевіч Павел (1 ХТіТ).


          24.10.23 г. у 16.30. у аўд.132-4 адбылася сустрэча ўдзельнікаў літаратурнага клуба “Ветліца са студэнтамі 1 курса факультэта прынттэхналогій і медыякамукацый. Прысутнічалі 180 студэнтаў.

          Кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я. прэзентавала творчасць клуба, які працуе ў БДТУ 26 гадоў. Яна пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі дзейнасці, найбольш знакавымі мерапрыемствамі і конкурсамі, відамі творчасці, выданнем літаратурна-мастацкага альманаха “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць). Пазнаёміў са сваімі вершамі і правёў майстар-клас па дэкламацыі вершаў  і чытаннем пад суправаджэнне гітары студэнт Лебядзько Міхаіл (3 ЛГФ).

        Адказныя за мерапрыемства: Савіцкая Н.Я. – кіраўнік клуба, Дамарад А.А. – намеснік дэкана.

Фота – Гуліцкая Аліна (1 ХТіТ).

 


          25.10.23 г. у 13.00. у аўд.401-4 адбылася сустрэча ўдзельнікаў літаратурнага клуба “Ветліца” ў  куратаратарскіх групах інжынерна-эканамічнага факультэта. Прысутнічалі 55 студэньаў.

          Кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я. прэзентавала творчасць клуба, які працуе ў БДТУ 26 гадоў. Яна пазнаёміла з асноўнымі напрамкамі дзейнасці, найбольш знакавымі мерапрыемствамі і конкурсамі, відамі творчасці, выданнем літаратурна-мастацкага альманаха “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць). Пазнаёмілі са сваімі вершамі і правялі майстар-клас па дэкламацыі вершаў студэнты Лукша Міхаіл (3 ХТіТ), Цюшкевіч Паліна (4 ПіМ) і Марценюк Марыя (1 ХТіТ).

        Адказныя за мерапрыемства: Савіцкая Н.Я. – кіраўнік клуба, Папоў Р.Ю. – намеснік дэкана, куратары Сабалеўскі А.С. і Сінельнікаў М.В.

Фота – Цюшкевіч Паліна (4 ПіМ).


          17.11.23  у 9.35, аўд.408-2  адбылося знаёмства з дзейнасцю літаратурнага клуба “Ветліца”  студэнтаў  1 курса факультэта лесаінжынернай справы. “Шчырыя словы ад сэрца да сэрца” – пад такой назвай праходзіла сустрэча, на якой выступілі кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я. і студэнт 3 курса ЛГФ Лебядзько Міхаіл. Савіцкая Н.Я. прэзентавала напрамкі дзейнасці клуба і творчыя дасягненні за 26 год працы. Лебядзько Міхаіл паказаў майстар-клас  вершаванай дэкламацыі, прачытаўшы шэраг сваіх вершаў. Хто пажадаў, атрымалі ад аўтара ў падарунак буклеты з нізкай аўтарскіх вершаў Міхаіла.


            21.11.23  у  13.00, аўд.408-2  адбылося знаёмства з дзейнасцю літаратурнага клуба “Ветліца”  студэнтаў  1 курса факультэта хімічнай тэхналогіі і тэхнікі. “Шчырыя словы ад сэрца да сэрца” – пад такой назвай праходзіла сустрэча, на якой выступілі кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я.,студэнт 3 курса ЛГФ Лебядзько Міхаіл і студэнтка 4 курса факультэта ПіМ Цюшкевіч Паліна..Адкрыў сустрэчу намеснік дэкана па выхаваўчай працы Казлоўскі Віталь Ігаравіч.  Савіцкая Н.Я. прэзентавала напрамкі дзейнасці клуба і творчыя дасягненні за 26 год працы. Лебядзько Міхаіл  і Цюшкевіч Паліна паказалі майстар-клас  вершаванай дэкламацыі, прачытаўшы шэраг сваіх вершаў. Хто пажадаў, атрымалі  ў падарунак буклеты з нізкай аўтарскіх вершаў Міхаіла Лебядзько..


            12.12.23 г. у 13.40. у аўд.408-2-а адбылася сустрэча ўдзельнікаў літаратурнага клуба “Ветліца” са студэнтамі першага курса лесагаспадарчага факультэта. Прысутнічалі 130 студэнтаў.

 Гэта было заключнае мерапрыемства па тэме “Шчырыя словы ад сэрца да сэрца”. Выступілі  кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я., студэнты Лебядзько  Міхаіл (3 ЛГФ), Клімава Дзіяна (3 ТАР) і Козел Андрэй (1 ТАР).

Фота Гуліцкая Аліна (1 ХТіТ)

Інфармацыя – Савіцкая Н.Я.