Літаратурна-музычная вечарына «Жизнь длиною в песню»

Лірычныя вечары ў Тэхналагічным 

12.10.21.2021 (аўторак)

у 16.00, у  кабінеце літаратурнага клуба (5 інтэрнат, 6 паверх)

была праведзена

 літаратурна-музычная вечарына

 «Жизнь длиною в песню»,

прысвечаная 125-годдзю Сяргея Ясеніна.

 

          3 кастрычніка 2020 года споўнілася 125 год з дня нараджэння Сяргея  Ясеніна. Пражыў паэт толькі 30 гадоў. Але жыццё цэніцца не за даўжыню. Васіль Шукшын казаў:”Вось шкадуюць — Ясенін мала пражыў. Роўна з песню. Будзь яна, гэта песня, даўжэйшая, яна не была б такой шчымлівай. Доўгіх песень не бывае…”

          Паэзія  Сяргея Ясеніна – гэта цэлы свет, які жыве, рухаецца, пераліваецца ўсімі колерамі вясёлкі, гэта задушэўная песня аб вялікім, аб вечным… Душа паэта сёння жыве ў яго вершах. Для яго паэзіі няма ўзроставых катэгорый, паколькі кожны ўзрост знаходзіць  сугучнасць сваім перажыванням з тым, што выказаў Ясенін. Ва ўсім свеце любяць паэзію непераўзыйдзенага лірыка, чытаюць у арыгінале і ў перакладах.

        І сёння ён нябачна прысутнічаў у нашай літаратурнай гасцёўні, праліваючы сваёй творчасцю высокае горняе святло на нашу рэчаіснасць, асвятляючы і ўздымаючы яе над будзённасцю, паўсядзённасцю, прымушаў задумацца над вечным, асвятляў патаемныя куточкі ў душах удзельнікаў імпрэзы…

        Вядучыя вечарыны – студэнткі 1 курса факультэта ПіМ Белая Аліна і Жураўкіна Анастасія – нагадалі асноўныя моманты жыццёвага і творчага  шляху слыннага паэта, Бярозка Дар’я (3 ХТТ) прачытала некалькі вершаў паэта і праспявала песню. У Тыдзень Маці, канечне, былі агучаны адносіны Ясеніна да маці і прачытаны яго знакамітыя вершы на гэту тэму.

         Студэнты першага курса факульэтаў ПіМ і ХТТ Лісоўская Анастасія, Кузьміч Кацярына, Флажкова Ксенія, Колб Барыс, Свідзерчанка Сцяпан, Харлінскі Андрэй, Андрэенка Наталля і Рамановіч Ангеліна    прачыталі свае любімыя творы Ясеніна, напоўніўшы аўдыторыю высокімі словамі хараства складанага зямнога чалавечага жыцця, узвышанага высокай паэзіяй найтанчэйшага лірыка ўсіх часоў і народаў.

            Вялікі дзякуй усім, хто прычыніўся да гэтай сустрэчы.

 

Кіраўнік літаратурнага клуба Надзея Савіцкая