Святочная праграма «Гучы, роднае слова!», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы
Арганізатары: лiтаратурны клуб «Ветлiца»,
кафедра беларускай філалогіі БДТУ,
дэканат па рабоце з замежнымі навучэнцамі.
Удзельнікі: выкладчыкі БДТУ, студэнты БДТУ,
замежныя слухачы падрыхтоўчых
курсаў рускай мовы як замежнай
і падрыхтоўчага аддзялення).
1-ы вядучы:
Добры дзень, паважаныя госці. Увесь свет сёння адзначае вельмі важную дату – Міжародны дзень роднай мовы. Сёння ў гэтай зале прысутнічаюць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, носьбіты розных моў. А гэта значыць, што ў нас ёсць унікальная магчымасць пачуць гучанне разнастайных моў: беларускай, рускай, англійскай, французскай, індзійскай, бенгалі, арабскай і інш. Што ж, скарыстаем гэтую магчымасць!
2-і вядучы:
Дзень роднай мовы быў абвешчаны ЮНЕСКА па ініцыятыве Бангладэш. У БДТУ вучыцца многа студэнтаў з гэтай краіны. І зараз мы паслухаем гісторыю Дня роднай мовы, якую нам раскажуць бангладэшскія навучэнцы.
Слухачы падрыхтоўчага аддзялення (грамадзяне Бангладэш) расказваюць пра гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы (на трох мовах: рускай, англійскай, бенгалі).
Каждый из народов имеет свой уникальный и неповторимый язык, который отвечает предназначению человека и несет в себе целое наследие. У жителей того или иного государства есть свои характерные черты, традиции, культура, а язык является их непосредственным отражением. В нем передается вся самобытность народа, поэтому родной язык – это предмет для настоящей гордости. А день родного языка – очень важный и нужный праздник.
Международный день родного языка провозглашен на 30-й Генеральной конференции ЮНЕСКО в ноябре 1999 года.
И отмечается каждый год с февраля 2000 года, чтобы содействовать языковому и культурному разнообразию.
Почему выбрали 21февраля? Дата Дня была выбрана в знак памяти событий, которые произошли в Дакке – будущей столице Бангладеш. 21 февраля 1952 года от пуль полицейских погибли студенты, вышедшие на демонстрацию в защиту своего родного языка бенгали. Они требовали признать бенгальский язык государственным языком страны.
В честь погибших был воздвигнут памятник в центре города Дакка. Памятник стал символом национального единства Бангладеш – признаком языкового и культурного наследия.
Движение за статус бенгальского языка привело к росту самосознания народа. Оно продолжалось долгие годы и стало решающим фактором в провозглашении Народной Республики Бангладеш суверенным государством.
Впоследствии по инициативе страны Бангладеш (признанной в 1971 году независимым государством) организация ЮНЕСКО провозгласила дату 21 февраля как Международный день родного языка, который празднуют в мире уже 17 лет (выступленне суправаджаецца электроннай прэзентацыяй).
А сейчас мы споем песню о бенгальском языке, в которой рассказывается о борьбе за национальный язык, о мучениках и жертвах 1952 года, которых все помнят и чтят как героев нации. (Слухачы падрыхтоўчага аддзялення выконваюць песню на бенгальскай мове).
1-ы вядучы:
Пра родную мову напісана нямала цудоўных слоў. З аўтарскім вершам «Да роднай мовы» выступае старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Міксюк Рэгіна Вячаславаўна.
2-і вядучы:
Выдатным знаўцам беларускага слова быў наш паэт Максім Багдановіч. А ці ведаеце вы, як гучаць знакамітыя радкі яго цудоўнага верша «Слуцкія ткачыхі» на розных мовах свету? Выкладчык кафедры беларускай філалогіі Жукоўская Тарэса Уладзіміраўна, нашы студэнты і слухачы падрыхтоўчых курсаў рускай мовы як замежнай зараз нам усім гэта прадэманструюць. (Выкладчык кафедры беларускай філалогіі Жукоўская Тарэса Уладзіміраўна чытае верш «Слуцкія ткачыхі» па-беларуску. Навучэнцы падрыхтоўчых курсаў рускай мовы як замежнай чытаюць гэты верш у перакладзе на французскую, арабскую, англійскую мовы).
1-ы вядучы:
Ну, а зараз пара і песню праспяваць. Перад вамі выступае Машчыцкі Аляксандр з песняй «Сам не знаю, не ведаю».
2-і вядучы:
Песня яднае народы. Нашы афрыканскія сябры хочуць прадэманстраваць свае таленты. З песняй пра веру і любоў на аглійскай мове выступаюць слухачы падрыхтоўчых курсаў рускай мовы з Камеруна і Конга. (Слухачы падрыхтоўчых курсаў рускай мовы з Камеруна і Конга выконваюць нацыянальную песню на англійскай мове).
1-ы вядучы:
Тэму кахання працягвае студэнт нашага ўніверсітэта Пашкоўскі Павел з вершам беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц «Любоў мая».
2-і вядучы:
На наш канцэрт завіталі госці з літаратурнага клуба БДТУ «Ветліца». І зараз у выкананні Грузда Вадзіма мы паслухаем верш Максіма Танка «Родная мова».
1-ы вядучы:
Як у святочны Дзень роднай мовы не ўспомніць нашага песняра Янку Купалу? З вершам Купалы «Роднае слова» перад вамі выступае Марк Ліхтар.
2-і вядучы:
У нашым універсітэце вучыцца нямала таленавітых людзей. Зараз з аўтарскім вершам «Паглядзі мне ласкава ў вочы» выступіць Ганчарык Дар’я. Вітайце!
1-ы вядучы:
А зараз мы запрашаем на сцэну Скок Інэсу, якая прачытае ўласны верш «Ангелы».
2-і вядучы:
Сёння ўжо было адзначана, што Дзень роднай мовы мае асобае значэнне для нашых сяброў з Бангладэш. І зараз навучэнцы з Бангладэш праспяваюць нам іх нацыянальны гімн.
1-ы вядучы:
Адметнае месца песня мае для народу Індыі. Індыйская студэнтка Каур праспявае нам народную індыйскую песню.
2-і вядучы:
Колькі ў свеце моў цудоўных! І вельмі мілагучнай нам здаецца арабская мова. Сірыйскі студэнт Карым для ўсіх нас выканае арабскую песню.
1-ы вядучы:
Ой, я нядаўна пачула, як дзяўчаты-афрыканкі спявалі па-руску. А зараз гэтую песню пачуеце і вы ўсе. Студэнткі з Камеруна, Нігерыі і Конга шукаюць адказ на пытанне: «И кто его знает, чего он моргает»….
2-і вядучы:
А зараз у выкананні Ібрагіма прагучыць турэцкая песня «Свята жыцця».
1-ы вядучы:
А вось бангладэшскі студэнт Мазідул Іслам падрыхтаваў нам выдатны верш на сваёй роднай мове – верш пра радзіму, мову, перамогу.
2-і вядучы:
Пасля вершаў ды песень ногі самі просяцца ў пляс. Сустракайце! Індыйскі танец у выкананні замежных слухачоў БДТУ.
1-ы вядучы:
Сустракайце вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта «Акавіта». Мастацкі кіраўнік – Аляксандр Лях. Акампаніятар – Валерый Маліноўскі. Беларуская народная песня «Ясная зара».
2-і вядучы:
А зараз русская народная песня «Катюша».
1-ы вядучы:
Нашы замежнікі вельмі просяць «Акавіту» праспяваць рускую народную песню «Калінка», бо самі добра яе ведаюць і абяцаюць падпавяць.
2-і вядучы:
І ў заключэнне мы прапануем ўсім разам праспяваць беларускую народную песню «Купалінка».
1-ы вядучы:
Ну, што ж. Наш канцэрт завяршаецца. Вялікі дзякуй усім удзельнікам і… да новых сустрэч.
Праграму падрыхтавала Савіцкая Н.Я.
Канцэрт да Мiжнароднага дня роднай мовы 21 лютага 2017г.