Прэзентацыя творчасці студэнткі 5 курса факультэта ТАР Данілевіч Вольгі “В отражении снова вижу другую себя”

16.12.2020 г. у  літаратурным клубе “Ветліца” адбылася прэзентацыя творчасці студэнткі 5 курса факультэта ТАР Данілевіч Вольгі.

Спробы творчай самарэаізацыі пачаліся з першага курса, калі Вольга прыйшла ў клуб. Выступленні на пасяджэннях клуба, удзел у канферэнцыях, конкурсах, разнастайных мерапрыемствах, індывідуальная праца над тэкстамі, літаратурная вучоба, падрыхтоўка камп’ютарных зборнікаў твораў, публікацый ў альманаху “AVE” надавалі Вользе  ўпэўненасці ў сабе, шліфавалі яе творчае майстэрства ў напісанні вершаў, раманаў, аповесцей і апавяданняў. І таму прэзентацыя сваёй творчасці адбылася цікавай і пазнавальнай для прысутных.

Выступленне аўтар пачала з верша “Писателю”, у якім шчыра і эмацыянальна расказала пра немагчымасць не пісаць, калі ты пісьменнік, пра неабходнасць адкрываць сваё сэрца ўсім, нягледзячы на тое, як гэта будзе ўспрымацца.

Таксама Вольга расказала пра сюжэты празаічных сваіх твораў,  іх жанры (фэнтэзі і містыка), вызначыла філасофскую аснову твораў і інш.

Акрамя літаратурнай дзейнасці Вольга займаецца маляваннем, відэаблогерствам, бісерапляценнем і інш. 

Прысутныя зацікаўлена слухалі Вольгу, задавалі пытанні, прапанавалі такія сустрэчы праводзіць не кулуарна, а ў актавай зале, каб многія студэнты маглі быць далучанымі да цікавай творчасці, і пазнаёміцца з нашымі таленавітымі студэнтамі, і многаму добраму павучыцца ў іх.

 

Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца”           Савіцкая Н.Я.

Фота: Цюшкевіч Паліна (І ПіМ)

 Прэзентацыя творчасці студэнткі 5 курса факультэта ТАР Данілевіч Вольгі “В отражении снова вижу другую себя” Прэзентацыя творчасці студэнткі 5 курса факультэта ТАР Данілевіч Вольгі “В отражении снова вижу другую себя” Прэзентацыя творчасці студэнткі 5 курса факультэта ТАР Данілевіч Вольгі “В отражении снова вижу другую себя”  Прэзентацыя творчасці студэнткі 5 курса факультэта ТАР Данілевіч Вольгі “В отражении снова вижу другую себя” Прэзентацыя творчасці студэнткі 5 курса факультэта ТАР Данілевіч Вольгі “В отражении снова вижу другую себя”  Прэзентацыя творчасці студэнткі 5 курса факультэта ТАР Данілевіч Вольгі “В отражении снова вижу другую себя” Прэзентацыя творчасці студэнткі 5 курса факультэта ТАР Данілевіч Вольгі “В отражении снова вижу другую себя” Прэзентацыя творчасці студэнткі 5 курса факультэта ТАР Данілевіч Вольгі “В отражении снова вижу другую себя”