30 10.23 г. у 13.00 у зале навуковых супрацоўнікаў бібліятэкі БДТУ для студэнтаў 3-яй гпупы1 курса інжынерна-эканамічнага факультэта (па запрашэнні выкладчыка кафедры міжкультурных камунікацый і тэхнічнага перакладу Антонавай В.С.) кіраўніком клуба Савіцкай Н.Я была праведзена лекцыя-гутарка пра беларускае адраджэнне ў 19 стагоддзі. Былі агучаны імёны знакавых асоб гэтага часу, названы творы пісьменнікаў, лексікографаў і інш. Паралельна адраджэнцкім працэсам у Беларусі, адзначаліся падзеі, якія адбываліся ў Еўропе, Афрыцы, Амерыцы, быў праведзены экскурс у еўрапейскае адраджэнне 16 ст. Кніжную выставу па названай тэме падрыхтавала бібліятэкар першай катэгорыі Нетылёва А.Я.
Студэнты адказвалі на пытанні, зачытвалі фрагменты з рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, дзе ярка адлюстраваны працэсы станаўлення беларускага менталітэту.
Арганізатары:
Антонава В.С., выкладчык кафедры міжкультурных камунікацый і тэхнічнага перакладу;
Савіцкая Н.Я., педагог-арганізатар, кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца”;
Нетылёва А.Я., біббіятэкар першай катэгорыі.
Фота: Аніскевіч Е.В., рэдактар бібліятэкі, Кудзінава І.Л., бібліятэкар.
Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я.