Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць акцыю: “Чытаем разам!” пад назвай “Слаўся наш БДТУ”

   28 верасня 2021 г. у кабінеце літаратурнага клуба “Ветліца” адбылася  Акцыя:”Чытаем разам!” 

   У Акцыі бралі ўдзел наступныя студэнткі 1 курса інжынерна-эканамічнага факультэта, якія пражываюць у інтэрнаце № 5:  Гарбунова Аліна, Масендава Дзіяна, Мігай Аліна, Нябытава Рыма, Стаброўская Дар’я, Тарасава Алена і Хомчанка Яніна.

   Мэта акцыі:       

—  пазнаёміць з літаратурнай творчасцю студэнтаў і выкладчыкаў нашага ўніверсітэта (пачытаць вершы і эсэ, прысвечаныя БДТУ, з нагоды юбілеяў і надрукаваныя ў літаратурна-мастацкіх альманахах “AVE”);

— далучыць да эмацыйна-зместавай інфармацыі  пра БДТУ (інфармацыйнай,  патрыятычнай, узнёслай, да пачуццяў гонару за дасягненні ўніверсітэта, за супрацоўнікаў і студэнтаў, за веру ў росквіт і слаўную будучыню);

 —   навучыцца чытаць тэксты на аўдыторыю, пераадольваючы страх, няўпэўненасць, звяртаючы ўвагу на артыкуляцыю, эмацыянальнасць і інш.

   У ходзе мерапрыемства студэнткі азнаёміліся з дзейнасцю клуба “Ветліца”, выданнем літаратурна-мастацкага альманаха, з задавальненнем прачыталі прапанаваныя творы пра ўніверсітэт, адзначылі вершы, якія найбольш уразілі і спадабаліся.