“Гонар маем за абаронцаў Айчыны”

Пад такой назвай 20.02.2024 у 11.00 літаратурны клуб “Ветліца” і ваенная кафедра правялі творчую вечарыну,

прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

 

З уступным словам выступілі : загадчык ваеннай кафедры палкоўнік Зелянкевіч А.У., які расказаў пра гісторыю свята 23 лютага, і кіраўнік клуба Савіцкая  Н.Я. , якая пазнаёміла з творчасцю і напрамкамі дзейнасці клуба, запрасіла  прысутных да ўдзелу ў шматлікіх конкурсах і мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Потым слухалі вершы на ваенную тэматыку, напісаныя нашымі студэнтамі. Вершы прачыталі: Лебядзько Міхаіл, Тамільчык Іван,  Астроўская Валерыя і Клімовіч Марына.

Пад акампанемент гітары прагучалі песні ў выкананні Міхаіла Лебядзько і Тарановіча Данііла.

 Песні “Прощальная комсомольская” ,“За фабричной заставой”  і“Два полі”  выконвалі Яна Лагун і кіраўнік клуба, а падпявала ўся зала..

Заключным акордам прагучала песня “Катюша”,.якую  цудоўна праспявлі ўсе прысутныя.

Фота —  Бабіч Даша

Інфармацыя – Савіцкая Н.Я.