Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць літаратурна -музыкальную вечарыну “Боль праз гады”, прымеркаваную да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны

П Р А Г Р А М А

Абсталяванне: камп’ютар, калонкі, мікрафон, вентылятар, флэшкарты, выстава літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну, стэнд бібліятэкі з фатаграфіямі ветэранаў вайны, літаратурна-мастацкія альманахі “AVE”, ручнік як сімвал сувязі з тым светам, свечка, галінка квітнеючай ліпы як сімвал лета і радасці жыцця.

 

  1. Відэафільм “Вставай, страна огромная” (3 мін., падрыхтавала бібліятэка).
  2. Уступнае слова (Зелянкевіч Аляксандр Уладзіміравіч, начальнік ваеннай кафедры, палкоўнік).
  3. Мінута памяці (запаліць свечку, уключыць метраном).
  4. Пачатак прэзентацыі пра ваенныя злачынствы, на фоне якой будзе ісці вечарына ( падрыхтавала бібліятэка).
  5. “Война”. Уласны верш чытае Лутовіч Марыя (1 ХТТ).
  6. “Горнило смерти». Чубараў Арсеній (4 ХТТ). Уласная паэма-пенталогія.
  7. “Подумаешь, вас парень разлюбил…” Верш Анастасіі Задарожнай чытае Шпакоўская Крысціна (2 ТАР).
  8. “Вот мать хоронит сыновей». Верш члена клуба Вольгі Сыцько. Чытае  Педрас Кулаян (Іран).
  9. “Ліст да сына”. Верш члена клуба  Яўгеніі Лапотка. Чытае  Аўдзіўчук Дар’я (1 ЛІС).
  10. «Жди меня». К.Сіманаў. Чытае Джыхад Аль Нагі (Ліван).
  11. Песня “Тёмная ночь”. Спявае пад мінус Баброўскі Мікіта (2 ТАР).
  12. “Кожны чацвёрты”.  А. Вярцінскі. Чытае Цюшкевіч Паліна (1 ПіМ).
  13. ”Погадаю”. Верш члена клуба Таццяны Сачковай. Чытае Аўдзіўчук Дар’я (1ЛІС).
  14. “Блокада”. Уласны верш чытае Траццяк Кацярына  (2ЛГФ).
  15. “Ты – мой ровесник”. Верш члена клуба Аляксандра Рафаловіча чытае Цярэнцьеў Станіслаў (3 ХТТ).
  16. “Малітва”. Г.Бураўкін. Чытае Маслоўская Юлія (2 ПіМ).
  17. Песня “От героев былых времен”. Баброўскі Мікіта (2 ТАР).
  18. Заключнае слова ( Савіцкая Н.Я.).

 

Божа, адвядзі ад Беларусі                 

Здраду, вераломства і вайну.

Генадзь Бураўкін

 

“Боль праз гады”

 

     Пад такой назвай 22 чэрвеня 2021 года літаратурны клуб “Ветліца” і бібліятэка БДТУ правялі мерапрыемства, прымеркаванае да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

      У дзень памяці і скрухі па ахвярах Вялікай Айчыннай вайны прагучала літаратурна-музыкальная кампазіцыя, падрыхтаваная  ўдзельнікамі літаратурнага клуба. Бібліятэкай была наладжана выстава найбольш значных твораў пра гэту вайну, стэнд з фатаграфіямі ветэранаў вайны бібліятэкі, відэафільм і прэзентацыя.

      Перад прысутнымі выступілі прарэктар Гараноўскі А.Р. і начальнік ваеннай кафедры палкоўнік Зелянкевіч А.І.

      Затым пад гукі метранома зала далучылася да рэспубліканскай мінуты памяці па ахвярах Вялікай Айчыннай вайны. Запаленая свечка і разасланы беларускі ручнік як сімвал сувязі таго з гэтым светам дапамагалі глыбей усвядоміць трагізм ваенных падзей, вялікую мужнасць і ахвярнасць нашых суайчыннікаў. А галінка квітнеючай ліпы была сімвалам жыцця, лета, росквіту прыроды, якая  гэтак жа квітнела 22 чэрвеня 1941 года — 80 гадоў таму назад, — але ж пачалося жудаснае знішчэнне  нашых суайчыннікаў у гэтым квітнеючым краі..

      Літаратурна-музыкальная частка пачалася з выступлення Чубарава Арсенія (4 ХТТ), які прачытаў сваю паэму- пенталогію “Горнило смерти”, а Лутовіч Марыя(1 ХТТ)  і Траццяк Кацярына (2 ЛГФ) прачыталі ўласныя вершы пра вайну. Затым студэнты чыталі вершы ваеннай тэматыкі членаў літаратурнага клуба “Ветліца”, надрукаваных у выданнях літаратурна-мастацкіх альманахаў “AVE” мінулых гадоў, вершы беларскіх і рускіх паэтаў. Гэта былі: Шпакоўская Крысціна (2 ТАР), Аўдзіўчук Дар’я (1 ЛІС), Цюшкевіч Паліна (1 ПіМ),  Маслоўская Юлія

(2 ПіМ), Цярэнцьеў Станіслаў (3 ХТТ).

        Сярод выступоўцаў былі і замежнікі – гэта слухачы курсаў рускай мовы з Ірана Педрам Калаян і з Лівана Джыхад Аль Нагі, якія цудоўна прачыталі вершы на рускай мове.

       Пранікнёна праспяваў песні “Тёмная ночь» і «От героев других времён» Баброўскі Мікіта (2 ТАР).

        У заключным слове кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я. падзякавала ўсім выступоўцам і ўдзельнікам, пажадала быць абачлівымі, цаніць мір і спакой і не паддавацца на выклікі фэйкавых войнаў.

 

Фота: Дабрахотаў А.Ю,Качамарава Анастасія (3 ПіМ).

Адказная за правядзенне мерапрыемства: Савіцкая Н.Я.