“Роднай моваю замілаванне” — літаратурныя чытанні, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

Некалькі слоў пра свята 21 лютага

            Сёння ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. І ў БДТУ на працягу тыдня ладзяцца розныя мерапрыемствы, прысвечаныя  гэтай даце, адно з якіх правялі літаратурны клуб “Ветліца” і бібліятэка.

                Міжнародны дзень роднай мовы абвешчаны па прапанове Рэспублікі Бангладэш  на 30-й сесіі ЮНЕСКА і штогод  пачаў адзначацца з 2000. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года.

                Сэнс гэтага свята – заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

“…на зямлі ў нас столькі моў чароўных,

Малення поўных

І здзіўлення поўных,

Усіх пявучых

І ўсіх – галоўных.

І толькі так –

Як роўная між роўных – 

Жыць можа мова родная мая”, — так напісаў Генадзь Бураўкін.

           і сапраўды, у мове перадаецца ўся сабытнасць народа, таму родная мова – гэта прадмет для сапраўднага гонару. А дзень роднай мовы – важнае і патрэбнае свята.

               Кажуць, што ў кожнай нацыі ёсць хаця б адзін геніяльны твор – гэта яго мова. Мова – духоўны скарб нацыі.

               Па звестках ЮНЕСКА зараз на планеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але кожны месяц знікаюць 2 мовы, і моўная разнастанасць змяншаецца, а мовы па жыццястойкасці падраздзяляюцца на 3 групы: здаровыя – руская, англійская, кітайская і інш.; хворыя  — на якіх ужо амаль не размаўляюць дзеці, -гэта і наша беларуская; і знікаючыя – на якіх гавораць  некалькі десяткаў ці соцень пажылых людзей.

                Нам, беларусам, варта ўсім добра папрацаваць, каб вярнуць нашай  мове статус здаровай мовы.

 “Роднай моваю замілаванне” —

пад такой назвай прайшлі літаратурныя чытанні,

прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы, праведзеныя літаратурным клубам “Ветліца” і бібліятэкай

21.10.2024                 у 14.20,                у чытальнай .зале № 2

          Насычаная рознымі відамі дзейнасці, у перамежку з чытаннямі вершаў, праграма мерапрыемства ўцягвала ў творчае супрацоўніства ўсю шматнацыянальную аўдыторыю, дазваляла  наталіцца музыкаю розных моў – беларускай, рускай, бірманскай, балгарскай, польскай, англійскай, хіндзі і шона.

Мерапрыемства праходзіла па наступнай ПРАГРАМЕ:

  1. Уступнае слова (Савіцкая Н.Я.)
  2. Янка Купала “Роднае слова” (Чыт. Чараваценка Ганна).
  3. Выступленне навучэнаў падфака з М’янмы (Ей Тот Зо, Джо Мью Тхант, Вей Ян Со):
  • Прывітанне;
  • Верш Вай Мау «Моя великая мать» (на бирманском и в переводе на русский язык);
  • Песня о М’янме;
  • “Каб любіць Беларусь нашу мілую” (4 радкі)
  • Песня “Вы шуміце, бярозы”
  1. Відэафільм пра гісторыю свята (Савіцкая Н.Я.).
  2. Чытанне інфармацыі пра свята.
  3. Віктарына пра гісторыю свята.
  4. Андрэй Козел. Уласны верш.
  5. Янка Купала “Малітва”. (Чыт. Паліна Цюшкевіч).
  6. Міхаіл Лебядзько. Уласны верш
  7. Міхаіл Лебядзько. Верш на польскай мове.
  • Кандрат Крапівы. Байка “Дзед і баба”. (Чыт. выкл. Кавалеўская Т.Ф.)
  1. Верш на балгарскай мове. (Чыт. выкл. Кавалеўская Т.Ф.)
  2. Уільям Шэкспір. “Быць ці не быць” на англійскай мове.(Чыт. выкл. Кавалеўская Т.Ф.)
  3. Песня “One by one” на мове шона. (Вык.Ролафадзо з Зімбабвэ).
  4. Верш на мове хіндзі “Як мы жывём” (Чыт. Патэль з Індыі).
  • Крэатыўная гульня “Паглядзіце на карціну і назавіце прыказкі” Сюжэт карціны дазваляе назваць каля 20 прыказак. (Праводзіць загадчык аддзела бібліятэкі Сайкоўская Т.Р. Па заканчэнні ўручэнне стыкераў усім удзельнікам гульні).
  1. Закончыце беларускія прыказкі (Савіцкая Н.Я.).
  • Міхал Лебядзько прачытае верш сваёй бабулі Марыі Лебядзько. “Добрае слова”.
  • Беларускія загадкі (Савіцкая Н.Я.)

16.Аляксей Зарыцкі “Мова, пявучая роднаямова”.(Чыт. Савіцкая Н.Я).

17.Моўныя скарбы – шчодрасць слова (даць тлумачэнне слоў скарб, скавыш, немаўля, гасцінец, жалейка, дзічка, дзянніца) (Савіцкая Н.Я.).

  1. Скорагаворкі. (Савіцкая Н.Я.)
  2. Заключная песня “Купалінка”. (спяваюць усе разам).

20.Заключнае слова (куратар Нікіценка Н.М., Савіцкая Н.Я.)

 

Пра мерапрыемства

               За прывітальнымі словамі кіраўніка літаратурнага клуба Савіцкай Н.Я. пачаліся выступленні студэнтаў. Верш Янкі Купалы “Роднае слова”прачытала Ганна Чараваценка, і адразу ж увагай прысутных завалодалі навучэнцы з М’янмы, якія прачыталі верш на бірманскай мове і яго пераклад на рускую, праспявалі песню пра М’янму, прачыталі чатырохрадкоўе па-беларуску і праспявалі песню на беларускай мове “Вы шуміце, бярозы”.

            Затым паглядзелі прэзентацыю пра гісторыю ўзнікнення свята, адказалі на пытанні віктарыны пра Міжнарожны дзень роднай мовы.

            Андрэй Козел і Міхаіл Лебядзько прачыталі ўласныя вершы, прысвечаныя мове, да таго ж Лебядько Міхаіл прачытаў верш на польскай мове і верш сваёй бабулі Марыі Лебядзько. Цюшкевіч Паліна прэзентавала верш Янкі Купалы “Малітва”, а Савіцкая Н.Я. – верш Аляксея Зарыцкага “Мова, пявучая родная мова”.

            Цікавыя выступленні былі гасцей клуба – выкладчыцы рускай мовы як замежнай Кавалеўскай Т.Ф. з яе інтэрнацынальнай групай.

           Кавалеўская Т.Ф. ярка  прачытала байку Кандрата Крапівы“Дзед і баба”., вершы на балгарскай мове , з Уільяма Шэкспіра “Быць ці не быць” на англійскай мове. Песню “One by one” на мове шона выканала Ролафадзо з Зімбабвэ і верш  на мове хіндзі  “Як мы жывём” прачытаў Патэль з Індыі.

           Затым пачалася  крэатыўная гульня “Паглядзіце на карціну і назавіце прыказкі”. Сюжэт карціны дазваляў назваць каля 20 прыказак. Правяла гульню загадчык аддзела бібліятэкі Сайкоўская Т.Р. Па заканчэнні ўсім удзельнікам гульні яна ўручыла стыкеры, падрыхтаваныя супрацоўнікамі бібліятэкі.

                Яшчэ прысутныя  разам з Савіцкай Н.Я. закончылі беларускія прыказкі , патлумачылі  словы – моўныя беларускія скарбы, разгадалі загадкі, павучыліся вымаўляць беларускія скорагаворкі.

            Заключным нумарам прагчала песня “Купалінкая”, падхопленая ўсімі прысутнымі.

              У заключэнне выступілі : куратар  групы 2 курса факультэта ТАР Нікіценка Н.М. і Савіцкая Н.Я.

             Выставу беларускамоўных кніг падрыхтавала Нетылёва  А.Я.

              Прысутныя  маглі адчуць хараство і меладычнасць не толькі беларускай мовы, але і непаўнорнасць рускай, польскай, балгарскай, англійскай, бірманскай, хіндзі і шона.

              Такім чынам, Дзень мовы адзначылі цікава, ярка, крэатыўна. У зале прысутнічала 37 чалавек. Гэта выступоўцы, слухачы курсаў рускай мовы з  Зімбмабвэ, Індыі, Конга, Беніна, Камеруна, Алжыра, Туніса, М’янмы. супрацоўнікі бібліятэкі , куратарская група Нікіценкі Н.М., фатограф Даша Бабіч.

Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я.

Фота ў Дашы Бабіч.