Прафарыентацыйнае мерапрыемства БДТУ у “Гімназіі № 1 імя У.А. Караля г. Чэрвеня ”

26 сакавіка 2015 года было праведзена  прафарыентацыйнае мерапрыемства  БДТУ  у  Дзяржаўнай установе адукацыі  “Гімназія № 1 імя У.А. Караля г. Чэрвеня ”. Выступленне было прымеркавана да нарады кіраўнікоў устаноў адукацыі Чэрвеньскага раёна і для вучняў 10 – 11 класаў.

Мерапрыемства арганізавана Аддзелам адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама і БДТУ ( кафедра выдавецка-рэдакцыйных тэхналогій – Куліковіч У.І., выконваючы абавязкі загадчыка кафедры, і кафедра беларускай філалогіі – Савіцкая Н.Я., старшы выкладчык).

Выступіў Куліковіч У.І., які расказаў пра ўніверсітэт, спецыяльнасці, перспектывы ўладкавання на працу, адказаў на пытанні, раздаў рэкламную прадукцыю.

Потым з канцэртнай праграмай выступілі ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДТУ “Акавіта” і літаратурны клуб “Ветліца”. Савіцкая Н.Я. расказала пра творчыя калектывы БДТУ, адміністрацыі гімназіі ўручыла  выпускі літаратурна-мастацкага альманаха “AVE”.

У мерапрыемстве бралі ўдзел 13 чалавек:

Куліковіч У.І. – выконваючы абавязкі загадчыка кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, дацэнт;

Савіцкая Н.Я. – ст. выкладчык кафедры беларускай філалогіі;

Лях А.П. – мастацкі кіраўнік ансамбля “Акавіта”;

Маліноўскі В.В. – акампаніятар ансамбля;

Наскавец М.П. – загадчык кафедры лясных дарог і арганізацыі вывазу драўніны, дацэнт;

Сакалоўскі І.В. – дацэнт кафедры лясных культур і глебазнаўства;

Фарафонтаў В.М. – дацэнт кафедры гідраўлікі і цеплатэхнікі;

Гаркавая М.А. – выхавальнік інтэрната;

Дамброўская Н.В. – інжынер-энергетык;

Маціна С. Г. – супрацоўнік бібліятэкі;

Міксюк Р.В. – ст. выкладчык кафедры беларускай філалогіі;

Мініч Т.У. – загадчык лабараторыі кафедры лясных культур і глебазнаўства;

Сідралёнак А.Ф. – лабарант 2-й катэгорыі кафедры лясных культур і глебазнаўства.