Друкаваныя творы i выступленнi ў СМI

У  “Настаўніцкай газеце” ад 8 мая 2010 года былі надрукаваны вершы літаратурнага клуба Ветліца” наступных аўтараў: Яўгеніі Лапотка, Таццяны Сачковай, Вольгі Адамовіч, Аляксанлра Холадава, Кацярыны Казлоўскай, Святаслава Філатава, Таццяны Захарэўскай і дадзена наступная інфармацыя:

“Сёлета ўпершыню ў рамках рэспубліканскага конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў “АРТ-вакацыі” быў праведзены асобны конкурс студэнцкай літаратурнай творчасці “Аўтограф”. Маладым аматарам прыгожага пісьменства было прапанавана даслаць свае паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы па некалькіх тэмах: ”Я гавару з табой, равеснік, скрозь гады”, “Падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў біяграфіі маёй сям’і” і “Ваенны подзвіг у памяці вуліц, праспектаў, плошчаў”. Усяго ў конкурсе “Аўтограф” узялі ўдзел каля 250 чалавек з 36 вышэйшых навучальных устаноў краіны. Лепшыя работы студэнтаў выйшлі днямі асобным зборнікам “ Свяшчэнны агонь Вялікай Перамогі яднае моладзь Беларусі” (дэвіз сёлетніх  “АРТ-вакацый” ).

А сёння мы прапаноўваем нашым чытачам падборку паэтычных работ пераможцаў конкурсу. У індывідуальных намінацыях пераможцамі сталі Наталля Дудко(БНТУ), Наталля Пятроўская ( БДПУ імя Максіма Танка) і Аляксандр Холадаў(БДТУ), у калектыўных – літаратурны клуб “Ветліца” з БДТУ(кіраўнік Надзея Савіцкая) і калектыў аўтараў з Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Як запэўнілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей  і моладзі , конкурс “Аўтограф” цяпер будзе праходзіць пастаянна, раз у два гады. А пакуль паслухаем першыя нераўнадушныя галасы… “

У рэспубліканскім зборніку: Першацвет: проза і паэзія маладых / Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. – С. 15 – 42, – надрукавана апавяданне Значонак Дар’і “Леся”. Тут надрукаваны творы 10 лепшых маладых беларускіх празаікаў і 10 паэтаў. 3. У часопісе “Маладосць” № 7 за 2018 надрукаваны 2 апавяданні Значонак Дар’і.