“Моим стихам… настанет свой черед”, да 130-годдзя Марыны Цвятаевай. 15.03.23

Пад такой назвай 15.03.23 у 16 гадзін у літаратурным клубе прагучала літаратурна-музыкальная кампазіцыя, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Марыны Цвятаевай.

Вядучыя – Яфрэмава Марыя (1 ХТіТ) і Наздрын-Платніцкая Марыя (1 ХТіТ) –расказалі пра жыццёвы і творчы шлях паэта, Каско Валерыя (1 ХТіТ) падрыхтавала прэзентацыю і прадэманстравала яе ўдзельнікам вечарыны.  Студэнты 1 і 2 курсаў факультэта ХТіТ прачыталі вершы Марыны Цвятаевай. Гэта: Патаповіч Сяргей, Гром Аляксей, Абрамовіч Арсеній, Куніцкая Вераніка і Сагановіч Крысціна.

Кіраўнік клуба – Савіцкая Н.Я. – суправаджала выступленні студэнтаў цікавымі фактамі з цяжкога і трагічнага жыццёвага і творчага шляху геніяльнага паэта, жанчыны, маці, жонкі…

Фота – Чуднова С.У, педагог-арганізатар.