Літаратурны клуб “Ветліца” на ХХ рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі.

26 – 29 красавіка на БелЭкспа праходзіла ХХ рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнцкай моладзі.

 

Літаратурным клубам былі падрыхтаваны  матэрыялы, якія паказалі дзейнасць клуба за 2021 – 2023 гады. Перш за ўсё – гэта праца  ў рамках чатырох доўгатэрміновых дзеючых праектаў: “Літаратурны клуб “Ветліца” як сродак творчай самарэалізацыі студэнтаў”, “Літаратурна-мастацкі альманах “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць”), “Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны БДТУ” і “Песню родную люблю я”. Разам пададзена 70 экспанатаў. З іх 16 камп’ютарных зборнікаў уласных твораў падрыхтавалі студэнты – члены літаратурнага клуба — і 40 дыпломаў, атрыманых на рэспубліканскіх і міжнароднах літаратурных і іншых творчых конкурсах, у тым ліку і на рэспубліканскім конкурсе “Аўтограф-2022”.

ПРАГРАМА

выступлення літаратурнага клуба “Ветліца”

на ХХ рэспубліканскай выставе 27.04.23 г. з 16.00 да 17.00 гадзін

Вядучыя: Абрамовіч Арсеній і Касцючык Артур

Уласныя вершы

  1. Лебядзько Міхаіл
  2. Лукша Міхаіл
  3. Лобач Кацярына
  4. Лявончык Анастасія
  5. Цюшкевіч Паліна

Вершы беларускіх і рускіх паэтаў

  1. Абрамовіч Арсеній – Евгений Евтушенко «Людей неинтересных в мире нет»; Максім  Танк “Родная мова”;
  2. Касцючык Артур – Мікола Маляўка “Радзіма”; Генадзь Бураўкін “Ціхі верш”; Сяргей Ясенін “Песнь о собаке”, “Мне грустно на тебя смотреть”.
  3. Крываногава Кацярына – Міхась Башлакоў (“Коцікі”,”Мылі дзеўкі ў Іпуці ногі”, “Журавы”, “Зоркапад”); Дар’я Ганчарык “Дакрануцца далонню да твару твайго”.
  4. Кульша Дзмітрый – Якуб Колас (“Песні зімы”, Асенні вечар”, “Апошні лісток”, “Вось старая хатка”, “Вылез з дзебраў звер лютушчы”).
  5. Хаміцэвіч Ксенія –Канстанцыя Буйло “Люблю мой край”; Якуб Колас “Мой родны кут”; Міхась Башлакоў (“Тры лікі любові”, “Ах рамонкі лугавыя”); Валерый Пазняк (“Гэтак вабілі далі”, “Мой бусел”); Пятрусь Броўка “Беларусь”; Кастусь Кірэенка “Прырода”.
  6. Чорная Яна – Генадзь Бураўкін “Яшчэ не вечар, мілая”; Міхась Башлакоў (“Гарэза дождж”, “Пачатак”); Яўгенія Янішчыц “Ты пакліч мяне, пазаві”; Валерый Пазняк “Искал я краски, копил я звуки”.