Лiтаратурная гасцёўня

У 2017 – 19 гадах “Літаратурная гасцёўня” “Ветліцы” правяла традыцыйныя сустрэчы. Тут былі знакамітыя і малавядомыя паэты, выдаўцы, цікавыя асобы. Гэта Міхась Башлакоў, Навум Гальпяровіч, Аксана Гаравенка, Зміцер Санько,
Аксана Спрынчан, Валерый Пазняк, Любоў Чаркасава,
Генадзь Шары.
У снежні “Гасцёўня” і прымала замежных навучэнцаў, віншавала з Новым Годам і Калядамі.

“ГАСЦЁЎНЯ”
ЛІТАРАТУРНАГА КЛУБА “ВЕТЛІЦА”
ЗАПРАШАЕ СЯБРОЎ…

28 снежня 2018 года адбыліся традыцыйныя “Рождественские встречи” – урок-вечарына для замежных навучэнцаў.
Прайшлі яны ў новым фармаце. Кіраўнік літаратурнага клуба
Савіцкая Надзея Яўсееўна і выхавальнік інтэрната № 5
Карпінская Ала Іванаўна запрасілі замежных навучэнцаў разам з выкладчыкамі рускай мовы як замежнай Казляковай Тамарай Аляксандраўнай і Міксюк Рэгінай Вячаславаўнай правесці мерапрыемства на базе літаратурнага клуба.
Сустрэча адбылася ў Студэнцкім гарадку ў інтэрнаце № 5.
На сустрэчы прысутнічалі грамадзяне Турцыі і Туніса.
За святочным салодкім сталом гучалі рускія вершы, прыказкі і прымаўкі, скарагаворкі, філалагічныя гульні – “Назавіце рускія мужчынскія імёны”, “Назавіце рускія жаночыя
імёны” ,”Назавіце прафесіі”, “Назавіце ласкавыя словы” і інш.
Навучэнцы дэманстравалі свае веды, якія набылі за невялікі
тэрмін навучання.
Не ўсё атрымлівалася дасканала. Гэта выклікала дружны
смех, але было імкненне ўдасканаліць сваё вымаўленне на
рускай мове, прыгожа прачытаць вершы і інш.
На заключэнне развучылі і праспявалі рускую песню
“Катюша” і беларускую “Купалінку”.
Сустрэча адбылася цікавай, вясёлай, змястоўнай, карыснай.

Біаграфіі пісьменнікаў (гасцей, супрацойнікаў і студэнтаў БДТУ)DOCX