Літаратурна-паэтычны конкурс у Тэхналагічным — «Дыялог часу і творчасці»

Літаратурны клуб “ВЕТЛІЦА” ў суполцы з бібліятэкай і студэнцкім гарадком23 мая 2019 года  (чацвер) у 15.30 у студэнцкай чытальнай зале   правялі“Літаратурны вечар у Тэхналагічным”.

АНОНС: Літаратурны клуб “Ветліца” запрашае на “Літаратурны вечар у Тэхналагічным”

23 мая 2019 года  (чацвер) у 15.30 у студэнцкай чытальнай зале пачнецца  Літаратурна-паэтычны конкурс уласных твораў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў “Дыялог часу і творчасці”.

АНОНС: Рэспубліканская акцыя-марафон “75 крокаў да вызвалення”

Літаратурны клуб “Ветліца” , бібліятэка і студгарадок бяруць удзел у першым этапе  Рэспубліканскай Акцыі-марафона “75 крокаў да вызвалення”, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Правядзенне літаратурна-паэтычнага конкурсу ўласных твораў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДТУ

Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:“Захаваем памяць пра Вялікую Айчынную вайну, гераізм і мужнасць нашых продкаў” (Да 75-годдзя Перамогі); “Створым летапіс БДТУ” (Да 90-годдзя ўніверсітэта); “Дыялог часу і творчасці”.

Віншуем пераможцаў і лаўрэатаў конкурсаў «Аўтограф» і «Грані творчасці»!

28 лютага у г. Орша на Рэспубліканскім свяце «Моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь–2019» прарэктару Андрэю Гараноўскаму па выніках конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў ВНУ «Аўтограф» і Рэспубліканскай выставы сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў «Грані творчасці» былі ўрачыста ўручаны Дыпломы пераможцаў і лаўрэатаў.

Заключнае мерапрыемства «Аўтографа» 2018

20 – 21 лютага 2019 годзе ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна па выніках рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў вну “Аўтограф” адбылося заключнае мерапрыемства пад агульнай назвай “Выхаваўчыя магчымасці літаратурнай творчасці для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнтаў”. Мэта Рэспуліканскага метадычнага мерапрыемства і творчай сустрэчы – папулярызацыя літаратурна-мастацкай творчасці, накіраванай на …

“Ветліца” запрашае сяброў…

28 снежня 2018 года адбыліся традыцыйныя “Рождественские встречи” – урок-вечарына для замежных навучэнцаў.  Прайшлі  яны ў новым фармаце. Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Надзея Яўсееўна і выхавальнік інтэрната № 5 Карпінская Ала Іванаўна запрасілі замежных навучэнцаў разам з выкладчыкамі рускай мовы як замежнай Казляковай Тамарай Аляксандраўнай і Міксюк Рэгінай Вячаславаўнай правесці  мерапрыемства …