Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”
25.04.2019 г. г.Мінск
Аб правядзенні літаратурна-паэтычнага конкурсу ўласных твораў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДТУ
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
- “Захаваем памяць пра Вялікую Айчынную вайну, гераізм і мужнасць нашых продкаў” (Да 75-годдзя Перамогі);
- “Створым летапіс БДТУ” (Да 90-годдзя ўніверсітэта);
- “Дыялог часу і творчасці”.
Выкладчыкі і супрацоўнікі БДТУ падаюць матэрыял без удзелу ў конкурсе.
ДАРУЧАЮ:
Кіраўніку літаратурнага клуба “Ветліца» Савіцкай Н.Я., намеснікам дэканаў па ідэалагічнай і выхаваўчай працы і прадстаўнікам адміністрацыі студэнцкага гарадка правесці конкурс літаратурна-паэтычнай творчасці студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з наступнай публікацыяй лепшых твораў у літаратурна-мастацкім альманаху “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць), № 10.
- Першы этап. Дэканатам факультэтаў і выхавальнікам інтэрнатаў давесці інфармацыю аб правядзенні конкурсу да ведама студэнтаў. (Да 10 мая)
- Другі этап конкурсу правесці 3 10 по 16 мая 2019 г. Адказная : Савіцкая Н.Я. (знаёмства з канкурсантамі іх творамі адбудзецца 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16 мая ў 13.15 – 13.50, аўд. 137-4);
- Трэці этап. 23 мая (чацвер) правесці агульнаўніверсітэцкую вечарыну-конкурс з вызначэннем пераможцаў у кожнай намінацыі ( Савіцкая Н.Я.); Аказаць неабходную дапамогу ў правядзенні вечарыны (Яланецкі З.І.); Забяспечыць мультымедыйнае і гукавое суправаджэнне ( Рудчанка Д.М.).
- Чацвёрты этап. З 1 чэрвеня па 30 снежня 2019 года падрыхтаваць да выдання літаратурна-мастацкі альманах “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць), № 10, уключыўшы лепшыя творы канкурсантаў. (Адказная Савіцкая Н.Я.)
- Рудчанка Д.М. забяспечыць вёрстку літаратурна- мастацкага зборніка (студзень 2020 г.).
- Рудчанка Д.М. выдаць дзясяты нумар альманаха (люты 2020 г.).
Дадатак
Рэкамендацыі па правядзенні:
- ІІ этап конкурсу праводзяць кіраўнік літаратурнага клуба і прадстаўнікі журы і рэдактары з ліку студэнтаў ІІІ курса факультэта ПіМ 4-й групы, члены літаратурнага клуба: Жых Дар’я Сяргееўна, Когут Дар’я Фёдараўна, Прусевіч Валерыя Уладзіміраўна, Фядосенка Інга Уладзіміраўна, Самсонава Дар’я, Хваленя Святлана Вадзімаўна і Палевіч Вячаслаў Уладзіміравіч (ІУ ТАР-6), Пацапня Вераніка Сяргееўна (ІІТАР-3). Пытанні для ўзгаднення – Савіцкая Надзея Яўсееўна, тэл. +375 29 606 53 57.
- Канкурсанты могуць падаць свае творы ў наступных жанрах: паэзія – балада, верш, верш у прозе, цыкл вершаў, паэма і інш.; проза – апавяданне, навэла, мініяцюра, аповесць, кароткая аповесць; публіцыстыка – эсэ, нарыс, інтэрв’ю, рэпартаж, маналог, біяграфічныя нататкі; пераклады – паэзія і проза (дадаецца тэкст, з якога зроблены пераклад, указваецца аўтар); літаратурная крытыка. На вечарыне 23 мая аўтары чытаюць свае творы або іх часткі (3-4 хвіліны) на памяць або з ліста. На ІІ этапе конкурсу аўтары павінны падаць конкурсныя творы ў раздрукаваным і электорнным выглядзе.
- Патрабаванні да тэксту: удзельнікі конкурсу ствараюць творчыя працы аб’ёмам да 15 старонак тэксту, фармат А-4, шрыфт Times New Roman, 14 пт., 1,5 інтэрвал, палі – 2,5 з усіх бакоў, водступ 1 см; прозвішча, імя, імя па бацьку, курс, факультэт, група, назва спецыяльнасці, № тэлефона, назва работы –вялікімі літарамі, паўтлустым шрыфтам, выраўноўванне па цэнтры.
Прарэктар па выхаваўчай працы А.Р.Гараноўскі