“Ветліца” запрашае сяброў…

28 снежня 2018 года адбыліся традыцыйныя “Рождественские встречи” – урок-вечарына для замежных навучэнцаў.  Прайшлі  яны ў новым фармаце. Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Надзея Яўсееўна і выхавальнік інтэрната № 5 Карпінская Ала Іванаўна запрасілі замежных навучэнцаў разам з выкладчыкамі рускай мовы як замежнай Казляковай Тамарай Аляксандраўнай і Міксюк Рэгінай Вячаславаўнай правесці  мерапрыемства на  базе літаратурнага клуба. Сустрэча адбылася ў Студэнцкім гарадку ў інтэрнаце № 5. На сустрэчы прысутнічалі грамадзяне Турцыі і Туніса.

За святочным салодкім сталом гучалі рускія вершы, прыказкі і прымаўкі, скарагаворкі, філалагічныя гульні – “Назавіце рускія мужчынскія імёны”, “Назавіце рускія жаночыя імёны” ,”Назавіце прафесіі”, “Назавіце ласкавыя словы” і інш. Навучэнцы дэманстравалі свае веды, якія набылі за невялікі тэрмін .

Не ўсё атрымлівалася дасканала. Гэта выклікала смех, імкненне ўдасканаліць сваё вымаўленне і інш. На заключэнне развучылі і праспявалі рускую песню “Катюша” і беларускую “Купалінку”.

Сустрэча адбылася цікавай, вясёлай,  змястоўнай, карыснай.

Інфармацыю падрыхтавала  Савіцкая Н.Я.