АНОНС: Рэспубліканская акцыя-марафон “75 крокаў да вызвалення”

Літаратурны клуб “Ветліца” , бібліятэка і студгарадок бяруць удзел у першым этапе  Рэспубліканскай Акцыі-марафона “75 крокаў да вызвалення”, прымеркаванай да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Літаратурна-мастацкія чытанні ўласных твораў і твораў беларускіх і рускіх аўтараў адбудуцца 15 мая 2019 года  ў чытальнай зале бібліятэкі. Пачатак чытанняў ў 13.15.

Запіс на чытанні ў кіраўніка клуба Савіцкай Н.Я. (тэл. +37529 606 53 57). Інфармацыя аб чытаннях і фотаматэрыялы будуць змешчаны на  сайце Рэспубліканскай Акцыі-марафона (http://vk.com/club179657308) і будуць удзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе.