23 мая 2019 года (чацвер) у 15.30 у студэнцкай чытальнай зале пачнецца Літаратурна-паэтычны конкурс уласных твораў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў “Дыялог часу і творчасці”.
Намінацыі:
1) “Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў” (Да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне).
2) “Створым летапіс БДТУ” (Да 90-годдзя ўніверсітэта).
3) “Дыялог часу і творчасці”.
Жанры і формы літаратурнай творчасці: паэзія (балада, байка, верш, верш у прозе, цыкл вершаў, песня і інш.), проза (апавяданне, аповесць, урывак з аповесці, навэла, мініяцюра, казка), публіцыстыка (эсэ, нарыс, інтэрв’ю, рэпартаж, маналог і інш.), крытыка і літаратуразнаўства (артыкул, эсэ, нарыс, успаміны і інш.).
Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па 22 мая (Савіцкая Надзея Яўсееўна, +375 29 606 53 57).
Тэкставы матэрыял у альманах №10 можна падаць 20, 21 і 22 мая ў 13.15 – 13.50 у аўдыторыях 136 або 137 4-га корпуса, або ў кабінеце літаратурнага клуба ў інтэрнаце №5, 6-ты паверх на працягу гэтых жа дзён.
Запрашаем усіх, хто цікавіцца літаратурнай творчасцю і хоча пазнаёміцца з маладымі талентамі, наведаць вечарыну. Уваход вольны.