Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне «Поклонимся великим тем годам»

Пад такой назвай  21 мая 2025 г. адбыўся ўрачысты канцэрт, прысечаны Вялікай Перамозе. Праграму падрыхтавалі літаратурны клуб “Ветліца” і вакальны ансамбль супрацоўнікаў “Акавіта”. Гледачамі  імпрэзы была ваенная кафедра са сваімі студэнтамі. Начальнік ваеннай кафедры  падпалкоўнік Блажко Д.В. адкрыў вечарыну прывітальным словам, і студэнты кафедры дружна праспявалі “Гімн Беларусі”. 12 студэнтаў  “Ветліцы” …

Благодарность от Национального центра художественного творчества детей и молодёжи

Благодарность от Национального центра художественного творчества детей и молодёжи за содействие в организации и проведении республиканского мероприятия ректору Войтову И. В., а так же за профессионализм и качественную подготовку творческого выступления литературному клубу «Ветліца». PDF

Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць Лірычныя вечары ў Тэхналагічным “Радкі ад сэрца” (прысвячаецца 80-годдзю Перамогі)

     16 красавіка 2025 г. у літаратурную гасцёўню “Ветліцы” завітаў Генадзь Міхайлавіч Шары – асветнік, знаўца беларускай, рускай і сусветнай паэзіі, непераўзыйдзены  чытальнік паэтычных твораў беларускіх і рускіх паэтаў, сябар  клуба з 2011 года.       Генадзь Міхайлавіч прынёс партрэты сваіх любімых паэтаў і ўзнагародныя дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія …

Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць літаратурныя чытанні Міхаіл Лебядзько “Северное сияние” (камп’ютарны зборнік вершаў) Прэзентацыя творчасці маладога паэта

            7 красавіка 2025 г. у 2-м інтэрнаце адбылася прэзентацыя другога камп’ютарнага зборніка вершаў студэнта 4-га курса лесагаспадарчага факультэта Міхаіла Лебядзько. Да сустрэчы Міхаіл падрыхтаваў другі  камп’ютарны зборнік вершаў  ( першы меў назву “Через тернии к звёздам”)і міні-буклет, які ў канцы сустрэчы падараваў прысутным студэнтам, загадчыцы другога інтэрната, выхавальніцы і …

Андрэй Козел “Принципы и правила” (камп’ютарны зборнік вершаў) Прэзентацыя творчасці маладога паэта

            26 сакавіка 2025 г. у 1-м інтэрнаце адбылася прэзентацыя першага камп’ютарнага зборніка вершаў студэнта 2-га курса факультэта ТАР Козела Андрэя. Да гэтай сустрэчы Андрэй добра падрыхтаваўся. Зрабіў камп’ютарны зборнік твораў і міні-буклет, які ў канцы сустрэчы падараваў прысутным студэнтам. Прыгожа,эмацыянальна і вельмі прадумана выступаў перад аўдыторыяй. А поўная зала …

Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць… Літаратурныя чытанні да Міжнароднага дня паэзіі “Паэзіі радок чароўны…”

19 сакавіка 2025 года  ў чытальнай зале бібліятэкі літаратурны клуб “Ветліца” правёў літаратурныя чытанні, прысвечаныя Міжнароднаму дню паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка.         Выставу кніг і прэзентацыю падрыхтавала Яскевіч  Вольга  Ігараўна, бібліятэкар 1-й катэгорыі.        Пачала выступленне кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Савіцкая Надзея Яўсееўна, студэнткі – Лагун Яна, Быцко Лаліта, …

Літаратурны клуб “Ветліца” на ХХХІІ Мінскай міжнароднай выставе-кірмашы

     13.03.25 г. літаратурны клуб “Ветліца” быў запрошаны на выставу Нацыянальным цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі для выступлення. Прадстаўнікі клуба Лебядзько Міхаіл (4 ЛГФ), Цяліца Ганна (3 ФІТ), Клімовіч Наталля (І ІЭФ), Лобач Кацярына (з/ф) выступілі на пляцоўцы Цэнтра, адказалі на пытанні журналістаў розных СМІ, паўдзельнічалі ў віктарынах, атрымалі прызы …

“Звёздный след” Прэзентацыя творчасці Дзіяны Клімавай

Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць… Лірычныя вечары ў Тэхналагічным  “Звёздный след” Прэзентацыя творчасці Дзіяны Клімавай                26  лютага 2025 года ў кабінеце літаратурнага клуба  гучалі вершы Дзіяны Клімавай – студэнткі 4 курса факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў.                  Дзіяна прэзентавала другі зборнік паэзіі пад назвай “Звёздный след”. Чытаючы вершы, Дзіяна расказвала, што …

Літаратурны клуб “Ветліца” віншуе пераможцаў і дыпламантаў конкурса “Родник духовного наследия”

Літаратурны клуб “Ветліца” віншуе пераможцаў і дыпламантаў рэспубліканскага конкурса творчых работ сярод моладзі “Родник духовного наследия” памяці Героя Беларусі Мітрапаліта Філарэта         25.02.25 г. у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў пераможцам конкурса. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 300 студэнтаў і навучэнцаў каледжаў з …

”Этих дней не смолкнет слава”

Творчая вечарына, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.      Студэнты ваеннай кафедры прыветна сусрэлі выступоўцаў – і вечарына пачалася. Кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я. павіншавала  прысутных са святтам,  пазнаёміла  з дзейнасцю літаратурнага клуба “Ветліца” і выступоўцамі. Гэта студэнты факультэта ХТіТ першага і другога курсаў – Батан Ілья,  Быцко …