Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне «Поклонимся великим тем годам»

Пад такой назвай  21 мая 2025 г. адбыўся ўрачысты канцэрт, прысечаны Вялікай Перамозе. Праграму падрыхтавалі літаратурны клуб “Ветліца” і вакальны ансамбль супрацоўнікаў “Акавіта”. Гледачамі  імпрэзы была ваенная кафедра са сваімі студэнтамі.

Начальнік ваеннай кафедры  падпалкоўнік Блажко Д.В. адкрыў вечарыну прывітальным словам, і студэнты кафедры дружна праспявалі “Гімн Беларусі”.

12 студэнтаў  “Ветліцы” і 11 выканаўцаў  “Акавіты” на працягу паўтары гадзіны ўзнёсла чыталі вершы членаў літаратурнага клуба , беларускіх і рускіх паэтаў, спявалі сола і дуэтам  песні пад гітару і пад баян.

Майстэрскае выкананне Аляксеем Юнусавым папуры ваенных песень на баяне змянілася харавым выкананнем патрыятычных песень, многія з якіх напісаны мастацкім кіраўніком ансамбля “Акавіта” Аляксандрам Ляхам. Прагучалі дзве прэм’ерныя песні ў выкананні Аляксандра Ляха: “День Памяти”  (словы Галіны Зіноўевай, музыка Аляксандра Ляха)  і “Приходит 9 Мая”  (словы і музыка Алега Дзегцярова). Песні і ўспаміны маці А. Ляха пра вайну да гыбіні душы ўскалыхнулі пачуцці прысутных, ды ўвогуле ўвесь час на працягу канцэрта адчувалася яднанне выступоўцаў і гледачоў. І заключным моцным акордам прагучала сумеснае выкананне ўсімі прысутнымі знакамітай “Катюши”.

 

Інфармацыю падрыхтавала   педагог-арганізатар студгарадка Н. Я. Савіцкая

Фота:  спецыяліст прэсслужбы Н. М. Калеснікава