19 сакавіка 2025 года ў чытальнай зале бібліятэкі літаратурны клуб “Ветліца” правёў літаратурныя чытанні, прысвечаныя Міжнароднаму дню паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка.
Выставу кніг і прэзентацыю падрыхтавала Яскевіч Вольга Ігараўна, бібліятэкар 1-й катэгорыі.
Пачала выступленне кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Савіцкая Надзея Яўсееўна, студэнткі – Лагун Яна, Быцко Лаліта, Жэлдакова Марына, Мельнік Яўгенія і Клімовіч Наталля — расказалі пра гісторыю свята, прачыталі вершы беларускіх і рускіх паэтаў і ўласныя, правялі віктарыну, Батан Ілья і Сычэвіч Кірыл праспявалі песні на вершы Сяргея Ясеніна.
І рэй пачаў весці госць клуба Шары Генадзь Міхайлавіч — археолаг, асветнік, знаўца творчасці Ганны Ахматавай і Марыны Цвятаевай, перакладчык, ўзначальваў Дзяржаўную гісторыка-культурную экспедыцыю па выратаванні помнікаў гісторыі і культуры ў раёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аўтар шэрагу публікацый па гісторыі і этнаграфіі Беларусі, пра паэтаў і дзеячаў культуры эпохі Сярэбранага веку. Ён пранікнёна чытаў вершы М. Цвятаевай, У. Жылкі, А. Сыса, У. Шэкспіра і інш., расказваў шмат цікавага, звязанага з паэтамі і паэзіяй. Зала з цікавасцю і захапленнем слухала выступоўцу, студэнты задавалі пытанні, засталіся паразмаўляць з ім пасля заканчэння літчыткі. Літаратурнаму клубу госць падараваў дакумент – “Падзяку правадыра І.В.Сталіна” яго бацьку – старшаму сяржанту Шараму Міхаілу Кірылавічу і згадзіўся выступіць у клубе з праграмай, прысвечанай 80-годдзю Перамогі.