Літаратурны клуб “Ветліца” праводзіць літаратурныя чытанні Міхаіл Лебядзько “Северное сияние” (камп’ютарны зборнік вершаў) Прэзентацыя творчасці маладога паэта

            7 красавіка 2025 г. у 2-м інтэрнаце адбылася прэзентацыя другога камп’ютарнага зборніка вершаў студэнта 4-га курса лесагаспадарчага факультэта Міхаіла Лебядзько. Да сустрэчы Міхаіл падрыхтаваў другі  камп’ютарны зборнік вершаў  ( першы меў назву “Через тернии к звёздам”)і міні-буклет, які ў канцы сустрэчы падараваў прысутным студэнтам, загадчыцы другога інтэрната, выхавальніцы і літаратурнаму клубу.

            Міхаіл цудоўны прамоўца, валодае аратарскім майстэрствам, таму і на гэты раз умомант авалодаў аўдыторыяй, расказваючы пра сябе, чытаючы свае вершы, ведучы дыялог з аўдыторыяй.

       Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я. расказала пра дзейнасць Міхаіла ў літаратурным клубе (гэта ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх конкурсах, выступленні на канцэртах  у БДТУ, на рэспубліканскіх выставах, розных мерапрыемствах, першая публікацыя твораў у літаратурна-мастацкім альманаху “AVE” і інш.).

      Аўдыторыя з увагай і цікавасцю слухала вершы Міхаіла, студэнты адказвалі на пытанні аўтара, выказаліся з высокай ацэнкай творчасці Міхаіла.

       У завяршэнне сустрэчы Міхаіл уручыў міні-буклеты са сваім подпісам усім жадаючым.

         Дзякуй выступоўцу і  ўсім прысутным за сяброўскую падтрымку.