”Этих дней не смолкнет слава”

Творчая вечарына, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

     Студэнты ваеннай кафедры прыветна сусрэлі выступоўцаў – і вечарына пачалася. Кіраўнік клуба Савіцкая Н.Я. павіншавала  прысутных са святтам,  пазнаёміла  з дзейнасцю літаратурнага клуба “Ветліца” і выступоўцамі. Гэта студэнты факультэта ХТіТ першага і другога курсаў – Батан Ілья,  Быцко Лаліта, Жэлдакова Марына і Лагун Яна. Вядучыя – Марына і Яна – расказалі гісторыю ўсталявання даты 23 лютага як Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Потым чыталі вершы членаў клуба мінулых гадоў адпаведнай тэматыкі і ўсе разам спявалі песні 20-х гадоў  і канца 20-га стагоддзя.  Прагучалі песні “Прощальная комсомольская”, “За фабричной заставой” і  “Два полі”.

    Савіцкая Н.Я. правяла віктарыну, прысвечаную Дню абаронцаў Айчыны, і аздначыла высокі ўзровень ведаў студэнтаў.

      Студэнт ваеннай кафедры Абрамаў Арсеній прачытаў верш выпускніка БДТУ  Аляксандра Рафаловіча “Посвящение ровеснику”,  Батан Ілья пад акампанемент гітары праспяваў песню “В землянке”.

     І заключным акордам вечарыны стала калектыўнае выкананне знакамітай “Катюши”.