“Радкі любові і кахання”

Пад такой назвай 1.02.2021 г. адбылося пасяджэнне літаратурнага клуба “Ветліца”, прысвечанае Дню закаханых. Уласныя вершы пра каханне прачыталі Чубараў Арсеній (ХТТ), Цярэнцьеў Станіслаў (ХТТ), Жураўлёва Алена (ЛІС) і Шпакоўская Крысціна ТАР). Янучок Анастасія (ТАР) і Каючкіна Вераніка (ТАР) прачыталі вершы членаў клуба Таццяны Мяняйлавай і Міхаіла Наскаўца, а таксама вершы …

“Незабыўнаю ласкаю рукі маці мне будуць…”

Канцэрт, прысвечаны Дню Маці (14.10.2020, актавая зала інтэрната №2,18 выступоўцаў, 22 нумары, звыш 60 прысутных). Канцэртную праграму падрыхтавалі літаратурны клуб “Ветліца” (Савіцкая Н.Я.) і студсавет інтэрната № 2 (Бульбачкін Антон).

“Паклон вам нізкі, нашы маці”

Пад такой назвай напярэдадні Дня Маці, 13 кастрычніка 2020 г.   у кабінеце ЛК адбылася ранішняя сустрэча членаў клуба і студэнтаў універсітэта. Літаратурна-музычную кампазіцыю “Я да матулі сэрцам прытулюся” выканалі 6 студэнтаў – чытальнікаў і спевакоў, у зале прысутнічалі 33 студэнты факультэта ХТТ і ІЭФ.

Літаратурны клуб “Ветліца” Запрашае на пасяджэнне членаў клуба І ўсіх, каго цікавіць літаратурная творчасць, мастацкае чытанне і аўтарская песня.

Літаратурны клуб “Ветліца” Запрашае на пасяджэнне членаў клуба І ўсіх, каго цікавіць літаратурная творчасць, мастацкае чытанне і аўтарская песня

Заключнае мерапрыемства «Аўтографа» 2018

20 – 21 лютага 2019 годзе ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна па выніках рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў вну “Аўтограф” адбылося заключнае мерапрыемства пад агульнай назвай “Выхаваўчыя магчымасці літаратурнай творчасці для рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнтаў”. Мэта Рэспуліканскага метадычнага мерапрыемства і творчай сустрэчы – папулярызацыя літаратурна-мастацкай творчасці, накіраванай на …

“ВЯЛІКІ ПЯСНЯР БЕЛАРУСІ” Акцыя: ”Чытаем разам!”, прысвечаная 220-годдзю з дня народзін Адама Міцкевіча

Будучы паэт нарадзіўся каля Наваградка, з 1824 г. адпраўлены ў высылку ў Расію, з 1829 г. жыў у Германіі, Чэхіі, Швейцарыі,Італіі, Францыі. Памёр у Канстанцінопалі 27.11.1855 г. Пахаваны быў у Парыжы, у 1890 г.  прах паэта перавезлі ў Кракаў, перапахавалі ў катэдральным саборы  Вавельскага замка.  Пачынальнік рамантызму ў беларускай літаратуры. …

Акцыя “Чытаем разам!” ад 12 снежня 2018 года, прысвечаная дню нараджэння Максіма Багдановіча (9 снежня 1891 – 25 мая 1917)

Вядучая  —  Савіцкая Надзея Яўсееўна Ганаровы госць  — прафесар Чорная Наталля Віктараўна Чытальнікі вершаў: Грышук Аліна (ІПіМ-4) Санет “Паміж пяскоў егіпецкай зямлі” Ваўчкоў Аляксей (ІФІТ-9) Свяча бліскучая зіяе Краснабаева Юлія (ІПіМ-4) Слуцкія ткачыхі Данько Вольга (ІПіМ-4) Лявоніха Осман (Турцыя) Маладыя гады (па- турэцку) Бурджу (Турцыя) Маладыя гады (па-руску) Алі (Турцыя) …

Акцыя: ”Чытаем разам вершы Янкі Купалы!”

17 мая 2017 года праведзена акцыя “Чытаем разам!”, прысвечаная 135-годдзю з дня народзін Янкі Купалы і конкурс чытальнікаў вершаў “Бяссмертнае слова, ты роднае слова”. Мерапрыемства падрыхтавалі: літаратурны клуб “Ветліца” і бібліятэка БДТУ. Бібліятэка падрыхтавала выставу кніг Янкі Купалы розных гадоў выдання і ўпрыгожыла чытальную залу. Члены літаратурнага клуба і запрошаныя …