Будучы паэт нарадзіўся каля Наваградка, з 1824 г. адпраўлены ў высылку ў Расію, з 1829 г. жыў у Германіі, Чэхіі, Швейцарыі,Італіі, Францыі. Памёр у Канстанцінопалі 27.11.1855 г. Пахаваны быў у Парыжы, у 1890 г. прах паэта перавезлі ў Кракаў, перапахавалі ў катэдральным саборы Вавельскага замка.
Пачынальнік рамантызму ў беларускай літаратуры. Звярнуўшыся да невычэрпных крыніц беларускай народнай творчасці, паэт высока ўзняў яе на шчыт славы, паказаў яе чароўнае хараство перад усім светам і перад самімі беларусамі. А беларускую мову называў “самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найменш змененай”.
У сваіх вершах, санетах, баладах, эпічных паэмах, драматычнай паэме “Дзяды”, і шэдэўры сусветнай літаратуры – эпічнай паэме “Пан Тадэвуш” – паэт усебакова і з вялікай любоўю паказаў Беларусь (якая на той час называлася Літва). Уся творчасць Адама Міцкевіча – гэта сапраўдны гімн Беларусі.
Творчасць Адама Міцкевіча,, у якой бліскотна адбілася цэлая эпоха ў жыцці беларускага народа, павінен ведаць кожны студэнт, кожны беларус, які хоча называць сябе культурным чалавекам.
Месца правядзення – аўд.137-4
Пачатак у 13.15. Праводзяць – літаратурны клуб “Ветліца” і бібліятэка.
Выступілі:
- Савіцкая Н.Я. Расказала пра жыццёвы і творчы шлях паэта, яго ролю і месца ў беларускай літаратуры і беларускім адраджэнні 19 ст.
- Макарэвіч Сяргей (І ФІТ-9) “Песня філарэтаў”
- Ваўчкоў Аляксей (І ФІТ-9) “Песня філарэтаў”
- Уласенка Дмітрый (ІІ ПіМ-4) “Песня Адама”
- Данілевіч Вольга (ІІІТАР-8) Санет “У цябе не іскрыцца вучонасцю слова”
- Батура Міхаіл (ІХТТ-ІІ) Санет “Да Нёмна”
- Дэгіс Лізавета (ІТАР) Музычны эцюд. (Скрыпка)
- Турэйка Дмітрый (ІХТТ-4) “Ліс і Казёл” (Байка)
- Савіцкая Н.Я. Заключнае слова.
Інфармацыю падрыхтавала кіраўнік літаратурнага клуба Н.Я.Савіцкая
Праграма
Уступнае слова Савіцкай Н.Я.
- Макарэвіч Сяргей (І ФІТ-9) “Песня філарэтаў”
- Ваўчкоў Аляксей (І ФІТ-9) “Песня філарэтаў”
- Уласенка Дмітрый (ІІ ПіМ-4) “Песня Адама”
- Данілевіч Вольга (ІІІТАР-8) Санет “У цябе не іскрыцца вучонасцю слова”
- Батура Міхаіл (ІХТТ-ІІ) Санет “Да Нёмна”
- Савіцкая Н.Я.”Смерць палкоўніка”
- Чубараў Арсеній (ІІХТТ-6) “Новы год”
- Філіповіч Вікторыя (ІІФІТ-1) “Калі я, труп жывы…”
- Грышук Аліна (ІПіМ-4) “Паніч і дзяўчына”
- Краснабаева Юлія (ІПіМ-4) “Паніч і дзяўчына”
- Данько Вольга (ІПіМ-4) “Паніч і дзяўчына”
- Дэгіс Лізавета (ІТАР) Музычны эцюд. (Скрыпка)
- Турэйка Дмітрый (ІХТТ-4) “Ліс і Казёл” (Байка)
Заключнае слова Савіцкай Н.Я.