Віншуем пераможцу!

      Пачатак 2020 года адзначаны яркай перамогай члена літаратурнага клуба БДТУ  “Ветліца” Максіма Машкіна, які браў удзел у Рэспубліканскім літаратурным конкурсе на лепшы твор маладых паэтаў і празаікаў “Першацвет”. У конкурсе ўдзельнічалі  сотні аўтараў. Журы выбрала 20 лепшых, і сярод іх  — наш Максім.

 У чацвёртым выпуску рэспубліканскага зборніка “Першацвет” у кагорце лепшых 20  надрукаваны творы і аднаго з самых маладых аўтараў — Максіма Машкіна – студэнта 1 курса  факультэта ТАР.

 А 9 лютага 2020 года на ХХУІІ Мінскай міжнароднай кніжай выставе яму ўручаны дыплом пераможца конкурсу.

Віншуем пераможцу!

Жадаем новых творчых поспехаў і перамог!

 

Літаратурны клуб “Ветліца”.        13.02.2020