Літаратурны клуб «Ветліца» запрашае

Літаратурны клуб «Ветліца» запрашае на арганізацыйныя пасяджэнні, прысвечаныя пытанням удзелу ў Рэспубліканскіх літаратурных конкурсах і публікацыях і інш.

У праграме:

  1. Падрыхтоўка да выступлення на свяце Дня роднай мовы (21.02);
  2. Аб удзеле ў Рэспубліканскім конкурсе літаратурнай творчасці студэнтаў вну “Аўтограф-2020”;
  3. Аб удзеле ў Рэспубліканскім інтэрактыўным праекце “Рэцытацыя” пад дэвізам “Рэцытацыя. Я з той краіны, дзе песню новую да небакраю нясе маладосць на шляхах вясновых!”;
  4. Аб удзеле ў грамадзянска-патрыятычным фестывалі “Студэнцтва БДТУ за Беларусь моцную, Беларусь прыгожую!” (Інтэлектуальны конкурс на выяўленне ведаў удзельнікаў па гісторыі Беларусі “Мой родны кут…”; патрэбна стварыць каманду). Выступленне ў сакавіку;
  5. Аб правядзеніі літаратурнага конкурсу БДТУ. (красавік);
  6. Аб удзеле ў фестывалі БДТУ “Студэнцкая вясна” (красавік).

 

 

Чакаем вас 19.02.2020 (серада) у 11.00 і 14.00, інтэрнат №5, 6-ы паверх, кабінет літаратурнага клуба.