“Дыялог часу і творчасці”
Літаратурны клуб “ВЕТЛІЦА” ў суполцы з бібліятэкай і студэнцкім гарадком
23 мая 2019 года (чацвер) у 15.30 у студэнцкай чытальнай зале правялі
“Літаратурны вечар у Тэхналагічным”. Гэта быў Літаратурна-паэтычны конкурс уласных твораў студэнтаў БДТУ “Дыялог часу і творчасці”.
Конкурс праходзіў у намінацыях :
- “Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў” (Да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне).
- “Дыялог часу і творчасці”.
Былі прадстаўлены такія жары і віды літаратурнай творчасці, як паэзія, проза і публіцыстыка (верш, паэтычная пенталогія, аўтарская песня, апавяданне і нарыс).
Кампетэнтнае журы працавала ў наступным складзе: Старшыня: Шчасная Кацярына Дзмітрыеўна, мовазнаўца, к.ф.н., Ін-т мовазнаўства Цэнтра даследаванняў бел.мовы і літ-ры НАН Беларусі.
Члены журы:
- Казлякова Тамара Аляксандраўна , русіст, ст.выкл. к-ры бел. філалогіі;
- Карпінская Ала Іванаўна, русіст, выхавальнік інтэрната № 5;
- Пазняк Валерый Яўгенавіч, паэт, метадыст Нацыянальнага інстытута адукацыі;
- Хома Вольга Міронаўна, рэдактар газеты “Тэхнолаг”, прэс-цэнтр.
Перад пачаткам конкурсу начальнік аддзела выхаваўчай працы Шарко Ірына Аляксандраўна уручыла Дыпломы пераможцам Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Аўтограф-2018” і “Грані творчасці” , адзначылы высокі творчы патэнцыял нашых студэнтаў і пажадала далейшых поспехаў.
Літаратурна-паэтычны конкурс пачаўся з намінацыі “Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў” (Да 75-годдзя вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне). Першым прачытаў верш-пенталогію “Вайна” Чубараў Арсеній Раманавіч (ІІ ХТТ). Прадоўжыла тэму вершам пра вайну Басавец Марыя Міхайлаўна (ІІ ЛГФ) і закончыў намінацыю публіцыстычным выступленнем Рафаловіч Аляксандр Аляксандравіч (ІІІ ТАР) “Мой прадзед – салдат Перамогі”.
У намінацыі “Дыялог часу і творчасці” з вершамі выступілі:
- Васюкевіч Аляксандра Яўгенаўна (І ТАР) “Цени то, что имеешь”.
- Гаруля Аліна Алегаўна (ІУ ТАР) “Звезда в руках”.
- Данілевіч Вольга Віктараўна (ІІІ ТАР-8) “Писатель”.
- Жураўлёва Алена Сяргееўна (ІІ ТТЛП) “Описывая жизнь свою…”
- Заблоцкі Канстанцін Дзмітрыевіч ( ІІ ПіМ) “Я — эгоист”.
- Скок Інэса Вітальеўна (ІУ ПіМ) “Ангелы”.
- Тарасенка Дзіяна Дмітрыеўна (ІІ ПіМ) “Посвящение”.
- Уласенка Дмітрый Дзмітрыевіч (ІІ ПіМ) “Время, когда начинается дождь”.
- Цярэнцьеў Станіслаў Леанідавіч (І ХТТ)”Я столько раз был сам с собой”.
- Чубараў Арсеній Раманавіч (ІІ ХТТ) “Любовь и ненависть”.
Завяршыла конкурснае выступленне Качамарава Анастасія Уладзіміраўна (І ПіМ) апавяданнем ”Творчество Ван Гога”.
Пакуль журы падлічвала балы і вызначала пераможцаў паралельна гучала “Музычна-паэтычная хвілінка” ( песні пад гітару спявалі Алена Жураўлёва і Станіслаў Цярэнцьеў: дуэты і сола; Станіслаў Цярэнцьеў – аўтарская песня “Столько в мире есть хорошего…”).
Вынікі конкурсу наступныя:
1 месца
Публіцыстыка. Рафаловіч Аляксандр.( “Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў).
Проза. Качамарава Анастасія. (“Дыялог часу і творчасці” )
Паэзія. Басавец Марыя.( “Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў).
Тарасенка Дзіяна. (“Дыялог часу і творчасці” ).
2 месца
Данілевіч Вольга. (“Дыялог часу і творчасці” ).
Чубараў Арсеній.( “Захаваем памяць пра гераізм і мужнасць нашых продкаў).
Усе члены журы адзначылі шматграннасць творчасці студэнтаў, якія паказалі свой асаблівы мір пачуццяў, эмоцый, адчуванняў, успрыняццяў навакольнага свету, падзякавалі за тое, што падзяліліся гэтым з прысутнымі.
Кіраўнік клуба падзякавала ўсім, хто прымаў удзел у арганізацыі і правядзенні вечарыны, канкурсантаў і прысутных, пажадала поспехаў у творчасці і вучобе, запрасіла падрыхтаваца да новага конкурсу, які мяркуецца правесці ў лістападзе наступнага навучальнага года, звярнуць увагу на на юбілей нашага ўніверсітэта і прысвяціць я 90-годдзю БДТУ свае новыя творы.
Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я., кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца”.
Фота Станевіч Дар’і.