22 гады актыўна працуе з моладдзю літаратурны клуб БДТУ “Ветліца”. У маі выйшаў з друку дзявяты нумар літаратурна-мастацкага альманаха “AVE” (Адраджэнне. Вера. Еднасць), у якім надрукаваны паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя творы і пераклады 26 беларускіх і замежных студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. І яшчэ звыш 10 студэнтаў прынялі ўдзел у працы над альманахам у якасці рэдактараў, наборшчыкаў нот, фотакарэспандэнтаў.
А 26 чэрвеня адбылося міні пасяджэнне літаратурнага клуба, дзе сабраліся студэнты, творы якіх надрукаваны ў рэспубліканскім штомесячным беларускамоўным літаратурна-мастацкім і грамадска-палітычным ілюстраваным часопісе “Маладосць”. Прадстаўнік часопіса “Маладосць” Шчасная Кацярына Дзмітрыеўна прывезла ў клуб 10 часопісаў “Маладосць”, № 6, 2019, у якім надрукаваны творы 9 нашых студэнтаў і інтэрв’ю з кіраўніком клуба. Менавіта Шчасную К.Д. уразілі творы і выступленні нашых студэнтаў на Рэспубліканскай выставе — і ўвогуле дзейнасць клуба – , таму яна і падрыхтавала матэрыялы для публікацыі. Вялікі Вам дзякуй, Кацярына Дзітрыеўна, за ўвагу да нашай працы і творчасці.
А студэнтаў віншуем з двума публікацыямі ў 2019 годзе (у альманаху БДТУ і “Маладосці”).
6 нумар часопісу “Маладосць” вы можаце паглядзець па спасылцы.
Для большасці – гэта першыя публікацыі. А калі пуплікацыі адбыліся, то можна з упэўненасцю сказаць, што аўтарам “прычапілі крылы”.
Далейшых вам поспехаў, новых твораў і перамог! Моцных крылаў і высокага палёту!
Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Савіцкая Надзея Яўсееўна
Фота Качамаравай Анастасіі (І ПіМ, прэс-цэнтр БДТУ) і Шчаснай Кацярыны.