Рэспубліканская Акцыя-марафон “75 крокаў да вызвалення”

15.05.2019   у 13.15    літаратурны клуб БДТУ “Ветліца”  і  бібліятэка   правялі літаратурна-мастацкія чытанні ў межах Акцыі-марафону, якія прайшлі ў студэнцкай чытальнай зале.

Студэнты з ахвотай адгукуліся на прапанову прыняць удзел у чытаннях, выбралі цікавыя вершы членаў літаратурнага клуба “Ветліца”, надрукаваныя ў альманахах 2003-2015 гадоў, напісалі свае вершы, падрыхтавалі вершы беларускіх і савецкіх паэтаў.

Бібліятэка арганізавала выставу кніг, прысвечаную падзеям Вялікай Айчыннай вайны, а таксама стэнд, прысвечаны Кунцэвіч Соф’і Адамаўне, былому дырэктару бібліятэкі, якая была медсястрой на гэтай вайне і атрымала шмат узнагарод.

Эмацыйныя, добра падрыхтаваныя выступленні ўзрушылі залу, нікога не пакінулі раўнадушнымі, у  многіх  прысутных былі слёзы на вачах. Узнікала пачуццё гонару за здзейсныя подзвігі барацьбітоў за незалежнасць, за іх смеласць, мужнасць і ахвярнасць, удзячнасць за Вялікую Перамогу над фашызмам. Гэтым мацавалася гістарычная памяць, а душэўныя хваляванні рабілі яе больш глыбокай і трывалай.

                                           Праграма

Уступнае слова: Савіцкая Н.Я., кіраўнік клуба.

Чытальнікі :

  1.   Ваўчкоў Аляксей (І ФІТ), Макарэвіч Сяргей (І ФІТ), Тарасевіч Яна (І ХТТ), Сарока Анастасія (ІХТТ). Настасся Лісоўская “У зямлянцы” (трыпціх) (“Ветліца”, “AVE”, № 6).
  2. Турэйка Дмітрый (І ТАР). Наталля Сідзельнік “Маці салдата” (“Ветліца”, “AVE”, № 6).
  3. Заблоцкі Канстанцін (ІІПіМ). Святаслаў Філатаў “Забыць намагчыма” (“Ветліца”, “AVE”, № 5).
  4. Васюкевіч Аляксандра (І ТАР). Вольга Адамовіч “Памяць” (“Ветліца”, “AVE”, № 6).
  5. Цярэнцьеў Станіслаў (ІТАР). Кацярына Амельяновіч ”Вайна” (“Ветліца”, “AVE”, № 4).
  6. Лобан Лізавета (І ІЭФ). Аксана Шнітко “Хатынскі набат” (“Ветліца”, “AVE”, № 4).
  7. Белякоў Аляксей (ІІ ТАР). Пімен Панчанка. “Кавуны”.
  8.  Занько Аляксандр (ІХТТ). “Пра вайну” (уласны верш).
  9.  Тарасенка Дзіяна (ІІІ ПіМ).  Муса Джаліль .”Варвары”.
  10. Уласенка Дмітрый (ІІПіМ). Аляксандр Твардоўскі. “Пераправа”

Заключнае слова: Савіцкая Н.Я.

Усе фота з мерапрыемства у альбоме.

Фота:  Знайдзюк Святлана Баляславаўна, дырэктар бібліятэкі

Кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Н.Я.Савіцкая