28 снежня 2018 года адбыліся традыцыйныя “Рождественские встречи” – урок-вечарына для замежных навучэнцаў. Прайшлі яны ў новым фармаце. Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Надзея Яўсееўна і выхавальнік інтэрната № 5 Карпінская Ала Іванаўна запрасілі замежных навучэнцаў разам з выкладчыкамі рускай мовы як замежнай Казляковай Тамарай Аляксандраўнай і Міксюк Рэгінай Вячаславаўнай правесці мерапрыемства на базе літаратурнага клуба. Сустрэча адбылася ў Студэнцкім гарадку ў інтэрнаце № 5. На сустрэчы прысутнічалі грамадзяне Турцыі і Туніса.
За святочным салодкім сталом гучалі рускія вершы, прыказкі і прымаўкі, скарагаворкі, філалагічныя гульні – “Назавіце рускія мужчынскія імёны”, “Назавіце рускія жаночыя імёны” ,”Назавіце прафесіі”, “Назавіце ласкавыя словы” і інш. Навучэнцы дэманстравалі свае веды, якія набылі за невялікі тэрмін .
Не ўсё атрымлівалася дасканала. Гэта выклікала смех, імкненне ўдасканаліць сваё вымаўленне і інш. На заключэнне развучылі і праспявалі рускую песню “Катюша” і беларускую “Купалінку”.
Сустрэча адбылася цікавай, вясёлай, змястоўнай, карыснай.
Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я.