Андрэй Козел “Принципы и правила” (камп’ютарны зборнік вершаў) Прэзентацыя творчасці маладога паэта

            26 сакавіка 2025 г. у 1-м інтэрнаце адбылася прэзентацыя першага камп’ютарнага зборніка вершаў студэнта 2-га курса факультэта ТАР Козела Андрэя. Да гэтай сустрэчы Андрэй добра падрыхтаваўся. Зрабіў камп’ютарны зборнік твораў і міні-буклет, які ў канцы сустрэчы падараваў прысутным студэнтам. Прыгожа,эмацыянальна і вельмі прадумана выступаў перад аўдыторыяй. А поўная зала з заміраннем сэрца слухала радкі, напісаныя ад шчырага сэрца іх аднагрупнікам,  аднакурснікам, які пераадольваючы хваляванне, дзяліўся сваімі  таемнымі думкамі і пачуццямі.

       Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я. расказала пра працу Андрэя ў літаратурным клубе (удзел у конкурсах, выступленні на канцэртах, розных мерапрыемствах, перша публікацыя твораў у літаратурна-мастацкім альманаху “AVE” і інш.).

         Дзякуй выступоўцу і  ўсім прысутным за сяброўскую падтрымку.