23 сакавіка 2023 года ў рамках ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы адбылася Арт-гадзіна “Радзіма мая дарагая, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Алеся Бачылы. Лаўрэаты рэспубліканскага літаратурнага конкурса ”АЎТОГРАФ-2022”, натхнёныя вершамі вядомага беларускага паэта, прачыталі свае аўтарскія творы.
Літаратурны клуб БДТУ “Ветліца” прыняў удзел у гэтых чытаннях. Са сваімі вершамі выступілі нашы студэнты. Гэта Лебядзько Міхаіл, Лобач Кацярына, Лукша Міхаіл, Наздрын-Платніцкая Марыя, Цюшкевіч Паліна.Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы(кіраўнік Савіцкая Н.Я.).
Арт-гадзіна “Радзіма мая дарагая” стала прызнаннем паэту, які ў сваіх вершах, як наказ маладым пакаленням, перадаў любоў да Радзімы і веру ў шчаслівую будучыню Беларусі.