30 сакавіка 2021 года ў зале вучонага савета адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў 1 ступені пераможцам Рэспубліканскага літаратурнага конкурса “АЎТОГРАФ-20”, які праходзіў у рамках Рэспубліканскага фестываля мастацкай творчасці навучэнцкай і студэнцкай моладзі “АРТ- вакацыі”.
На літаратурны конкурс была пададзена 21 праца студэнтаў, выканаўцамі якіх былілі 16 студэнтаў і кіраўнік клуба. Пераможцамі сталі 5 канкурсантаў, а разам за ўдзел у розных конкурсах “АРТ- вакацый” атрымалі 23 дыпломы.
На Рэспубліканскі завочны конкурс мастацкай творчасці студэнтаў “АРТ-ПАРТАЛ” у намінацыі “Творческое преображение: создавая будущее” (відэа) былі пададзены дзве калектыўныя працы з удзелам 6 чалавек. У выніку былі атрыманы два дыпломы – другой і трэцяй ступені.
Прарэктар па выхаваўчай працы Гараноўскі А.Р. павіншаваў пераможцаў конкурса і дыпламантаў, адзначыў, што БДТУ найбольш уганараваны дыпломамі на гэтым конкурсе і што па колькасці атрыманых дыпломаў займае першае месца сярод вузаў рэспублікі.
Прарэктар Гараноўскі А.Р. уручае дыплом 1 ступені кіраўніку літаратурнага клуба “Ветліца”, які стаў пераможцам у намінацыі “Проза”,Савіцкай Надзеі Яўсееўне.
Максім Машкін (1 ТАР) стаў пераможцам у намінацыях “Паэзія” — “Трылогія малой радзімы”.
Качамарава Анастасія (3 ПіМ) перамагла ў намінацыях “Фантастыка” — “Сваімі словамі. Нарысы пра будучыню”;
Чубараў Арсеній (4 ХТТ) – пераможца ў намінацыях “Паэзія” – «Код истории: Ровесник. Подвиг. Победа».
Мамантава Вераніка (1 ХТТ) перамагла ў намінацыях “Публіцыстыка” — “Трылогія малой радзімы”.
У заключэнне прарэктар Гараноўскі А.Р. падзякаваў удзельнікам “АРТ-вакацый”, пажадаў добрай вучобы і новых перамог.