Літаратурныя чытанні, прысвечаныя Дню роднай мовы

  Літаратурны клуб “Ветліца” запрашае на літаратурныя чытанні, прысвечаныя Дню роднай мовы “Адкрываю, як свет, нанова Беларускае роднае слова”, якія адбудуцца 19 лютага (пятніца) 2021 года ў 13.00. Месца правядзення : фае 4-га паверха 4-га корпуса, каля бюста Францыска Скарыны.

У праграме аўтарскія вершы і вершы   беларускіх паэтаў, песні і інш.

Запрашаем выканаўцаў і слухачоў.

Адказныя за правядзенне:

літаратурны клуб “Ветліца”, бібліятэка БДТУ, кафедра беларускай філалогіі