Вядучая — Савіцкая Надзея Яўсееўна
Ганаровы госць — прафесар Чорная Наталля Віктараўна
Чытальнікі вершаў:
- Грышук Аліна (ІПіМ-4) Санет “Паміж пяскоў егіпецкай зямлі”
- Ваўчкоў Аляксей (ІФІТ-9) Свяча бліскучая зіяе
- Краснабаева Юлія (ІПіМ-4) Слуцкія ткачыхі
- Данько Вольга (ІПіМ-4) Лявоніха
- Осман (Турцыя) Маладыя гады (па- турэцку)
- Бурджу (Турцыя) Маладыя гады (па-руску)
- Алі (Турцыя) Маладыя гады (па-беларуску) (Падрыхтоўка Міксюк Р.В.)
- Макарэвіч Сяргей (ІФІТ-9) Жывеш не вечна, чалавек
- Турэйка Дмітрый (ІХТТ-4) Байка” Варона і чыж”
- Уласенка Дмітрый (ІІПіМ-2) Страцім-лебедзь
- Чэцін Альпэрэн (Турцыя) Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы (бел., рус. і турэцкая мовы, уласны пераклад)
Музычнае суправаджэнне:
- Дашкевіч Святлана Аркадзьеўна (піяніна): “Зорка Венера”, “Купалінка“, “Перапёлачка”, П.І.Чайкоўскі “Поры года”
- Адамская Лілія (1ТАР-9) (піяніна) – папулярныя мелодыі сучасных сусветнавядомых кампазітараў
- Фотарэпарцёр — Станевіч Дар’я (ІПіМ)
Увечары 12 снежня ў актавай зале інтэрната №4 у новым фармаце – Лірычныя вечарыны ў Тэхналагічным — адбыўся працяг акцыі “Чытаем разам!”, прысвечанай жыццю і дзейнасці нязгаснай зоркі беларускай паэзіі Максіма Багдановіча.
Удзельнікаў і слухачоў імпрэзы сустракалі мелодыі беларускіх песень, напісаных на вершы Максіма Багдановіча, народных песень і сусветнавядомыя сучасныя хіты, якія цудоўна выконвалі на піяніна Дашкевіч Святлана і Адамская Лілія.
Прагучалі вершы Максіма Багдановіча, цікавыя звесткі з жыцця паэта, якія прысутныя (звыш 60 студэнтаў і выхавальнікі інтэрната) прымалі вельмі засяроджана і з цікавасцю. Асаблівую цікавасць выклікала выступленне турэцкіх навучэнцаў, якія чыталі вершы паэта на беларускай, рускай і турэцкай мовах. Пераклад на турэцкую зрабіў Чэцін Альперэн – малады таленавіты турэцкі паэт, таксама навучэнец нашага ўніверсітэта.
Пасля ўсе прысутныя праспявалі “Зорку Венеру” і “Купалінку”, а ганаровы госць літаратурнага клуба “Ветліца” – Чорная Наталля Віктараўна падзялілася сваімі ўражаннямі ад сустрэчы, пажадала часцей сутракацца, паколькі адбываецца ўзбагачэнне кожнага прысутнага на эмацыянальным, маральным, эстэтычным і ментальным узроўнях, мацаванне нацыянальнай свядомасці раз высокія ідэалы беларускай паэзіі і музыкі.
Сустрэча настолькі захапіла прысутных, што многія не хацелі разыходзіцца, ігралі на піяніна і спявалі песні.