“ВЯЛІКІ ПЯСНЯР БЕЛАРУСІ” Акцыя: ”Чытаем разам!”, прысвечаная 220-годдзю з дня народзін Адама Міцкевіча

20.12.2018 г.  літаратурны клуб “Ветліца” сумесна з бібліятэкай правялі акцыю “Чытаем разам!”, прысвечаную 220-годдзю з дня нараджэння славутага  польскага і беларускага  паэта Адама  Міцкевіча (24.12.1798  — 27.11.1855).

Будучы паэт нарадзіўся каля Наваградка, з 1824 г. адпраўлены ў высылку ў Расію, з 1829 г. жыў у Германіі, Чэхіі, Швейцарыі,Італіі, Францыі. Памёр у Канстанцінопалі 27.11.1855 г. Пахаваны быў у Парыжы, у 1890 г.  прах паэта перавезлі ў Кракаў, перапахавалі ў катэдральным саборы  Вавельскага замка.

 Пачынальнік рамантызму ў беларускай літаратуры. Звярнуўшыся да невычэрпных крыніц беларускай народнай творчасці, паэт высока ўзняў яе на шчыт славы, паказаў яе чароўнае хараство перад усім светам і перад самімі беларусамі. А беларускую мову называў “самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найменш змененай”.

У сваіх вершах, санетах, баладах, эпічных паэмах, драматычнай паэме “Дзяды”, і шэдэўры сусветнай літаратуры – эпічнай паэме “Пан Тадэвуш” – паэт усебакова і з вялікай любоўю паказаў Беларусь (якая на той час называлася Літва). Уся творчасць Адама Міцкевіча – гэта сапраўдны гімн Беларусі.

Творчасць Адама Міцкевіча,, у якой бліскотна адбілася цэлая эпоха ў жыцці беларускага народа, павінен ведаць кожны студэнт, кожны беларус, які хоча называць сябе культурным чалавекам.

   Месца правядзення – аўд.137-4

 Пачатак у 13.15. Праводзяць – літаратурны клуб “Ветліца” і бібліятэка.

Выступілі:

  1. Савіцкая Н.Я. Расказала пра жыццёвы  і творчы шлях паэта, яго ролю і месца ў беларускай літаратуры і беларускім адраджэнні 19 ст.
  2. Макарэвіч Сяргей (І ФІТ-9) “Песня філарэтаў”
  3. Ваўчкоў Аляксей (І ФІТ-9) “Песня філарэтаў”
  4. Уласенка Дмітрый (ІІ ПіМ-4) “Песня Адама”
  5. Данілевіч Вольга (ІІІТАР-8) Санет “У цябе не іскрыцца вучонасцю слова”
  6. Батура Міхаіл (ІХТТ-ІІ) Санет “Да Нёмна”
  7.  Дэгіс Лізавета  (ІТАР) Музычны эцюд. (Скрыпка)
  8.  Турэйка Дмітрый (ІХТТ-4) “Ліс і Казёл” (Байка)
  9. Савіцкая Н.Я. Заключнае слова.

Інфармацыю падрыхтавала кіраўнік літаратурнага клуба  Н.Я.Савіцкая

Праграма

Уступнае слова Савіцкай Н.Я.

  1. Макарэвіч Сяргей (І ФІТ-9) “Песня філарэтаў”
  2. Ваўчкоў Аляксей (І ФІТ-9) “Песня філарэтаў”
  3. Уласенка Дмітрый (ІІ ПіМ-4) “Песня Адама”
  4. Данілевіч Вольга (ІІІТАР-8) Санет “У цябе не іскрыцца вучонасцю слова”
  5. Батура Міхаіл (ІХТТ-ІІ) Санет “Да Нёмна”
  6. Савіцкая Н.Я.”Смерць палкоўніка”
  7. Чубараў Арсеній (ІІХТТ-6) “Новы год”
  8. Філіповіч Вікторыя  (ІІФІТ-1) “Калі я, труп жывы…”
  9. Грышук Аліна (ІПіМ-4) “Паніч і дзяўчына”
  10. Краснабаева Юлія (ІПіМ-4) “Паніч і дзяўчына”
  11. Данько Вольга (ІПіМ-4) “Паніч і дзяўчына”
  12. Дэгіс Лізавета  (ІТАР) Музычны эцюд. (Скрыпка)
  13. Турэйка Дмітрый (ІХТТ-4) “Ліс і Казёл” (Байка)

Заключнае слова Савіцкай Н.Я.