16 красавіка 2025 г. у літаратурную гасцёўню “Ветліцы” завітаў Генадзь Міхайлавіч Шары – асветнік, знаўца беларускай, рускай і сусветнай паэзіі, непераўзыйдзены чытальнік паэтычных твораў беларускіх і рускіх паэтаў, сябар клуба з 2011 года.
Генадзь Міхайлавіч прынёс партрэты сваіх любімых паэтаў і ўзнагародныя дакументы часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія атрымаў яго бацька-франтавік (“Благодарность вождя” і інш.).
Амаль паўтары гадзіны гучалі вершы розных аўтараў і песні часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія часам перапыняліся дружнымі апладысментамі.
Напрыканцы зрабілі здымак на памяць, але яшчэ доўга некаторыя студэнты індывідуальна размаўлялі з Шарым Г.М., які ўскалыхнуў іх пачуцці высокім паэтычным словам.