Літаратурны клуб “Ветліца” на ХХХІІ Мінскай міжнароднай выставе-кірмашы

     13.03.25 г. літаратурны клуб “Ветліца” быў запрошаны на выставу Нацыянальным цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі для выступлення. Прадстаўнікі клуба Лебядзько Міхаіл (4 ЛГФ), Цяліца Ганна (3 ФІТ), Клімовіч Наталля (І ІЭФ), Лобач Кацярына (з/ф) выступілі на пляцоўцы Цэнтра, адказалі на пытанні журналістаў розных СМІ, паўдзельнічалі ў віктарынах, атрымалі прызы за выступленні.

     Асаблівую ўвагу прыцягнула Інтэрактыўная прастора “Беларусь. Гісторыя Перамогі”. Вядучыя ў ваеннай форме расказалі шмат цікавага пра ваенныя дзеянні на Гомельшчыне.А нашы студэнты пачыталі вершы, Лебядзько Міхаіл напісаў свой верш на лістку, які потым склаў у пісьмо-трохвугольнік. Паслухалі выступленні пісьменнікаў, пазнаёміліся з экспанатамі выставы.

     На пляцоўцы БДТУ ўбачылі экспанаты літаратурнага клуба. Гэта 11-ы нумар літаратурнага альманаха “AVE” і 13 камп’ютарных зборнікаў уласных твораў студэнтаў.